Самыя высокія надоі года заўсёды прыходзяцца на лета — сезон “вялікага малака”. Малако «цячэ ракой» з мая па жнівень. Бывае, на некаторых асабліва прадукцыйных фермах яшчэ і ў верасні вытворчасць сыравіны перавышае сярэднегадавую адзнаку. У кастрычніку ўжо пачынаецца паўсюдны спад надояў. І гэдак — да вясны. 

Тым не менш, большасць работнікаў і спецыялістаў жывёлагадоўчага комплексу Смалявіччыны выдатна разумеюць вострую праблему зніжэння надояў у асенне-зімовы перыяд, калі колькасць зялёнага корму памяншаецца, і выпас спыняецца. І робяць усё магчымае, каб павялічыць колькасць малака. А гэта залежыць, у першую чаргу, ад таго, як статак кормяць і ўтрымліваюць.  На семдзесят – восемдзесят працэнтаў атрыманнне малака залежыць менавіта ад правільнага кармлення і ўтрымання. Астатняе залежыць ад прадукцыйнасці канкрэтнай пароды каровы. Акрамя таго, на велічыню валавага паказчыка ўплывае такі фактар, як сезоннасць расцёлаў.

Аб выніковасці намаганняў жывёлаводаў у лістападзе месяцы сведчаць некалькі асноўных паказчыкаў. Так, валавы надой за трыццаць дзён з усіх ферм грамадскага сектара раёна склаў 4974,095 тоны, або 113 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Рэалізацыя малака ў фізічнай вазе ў лістападзе склала 4541,560 тоны, або 118 працэнтаў да ўзроўню мінулага года пры таварнасці ў 91,3 працэнта. Надой ад каровы за мінулы месяц склаў, у сярэднім, 482,92 кілаграма малака, што на 35,03 кілаграма болей, чым за той жа мінулагодні перыяд.

Сярод сельгаспрадпрыемстваў найвышэйшы працэнт павелічэння па такім паказчыку, як валавы надой, у лістападзе забяспечылі на ПСУП “Азярыцкі – Агра” (125 працэнтаў), АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” (124 працэнты), РСУП “Пятровічы” (118 працэнтаў). На ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” валавы надой павялічыўся на 116 працэнтаў, у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — на 108 працэнтаў, на ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — на 107 працэнтаў, на РДУП “Шыпяны – АСК” — на 106 працэнтаў. Зніжэнне валавага надою дапушчана толькі на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” (99 працэнтаў). Па рэалізацыі малака ў фізічнай вазе лідзіруюць таксама ПСУП “Азярыцкі – Агра” (131 працэнт да аналагічнага перыяду мінулага года), АССП “Першамайскі” (129 працэнтаў), РСУП “Пятровічы” (123 працэнты). На ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” гэты паказчык складае 120 працэнтаў, на ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 113 працэнтаў, на ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 110 працэнтаў, на РДУП “Шыпяны – АСК” — 109 працэнтаў, на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 104 працэнты.

Самы высокі надой ад каровы ў лістападзе забяспечылі на ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 546,62 кілаграма малака, што на 22,48 кілаграма больш, чым за лістапад 2010 года. На другім месцы замацаваліся жывёлаводы ПСУП “Азярыцкі – Агра”, якія надаілі 533,4 кілаграма малака ад каровы, што на 73,52 кілаграма больш, чым у мінулым годзе. На трэцім месцы — АССП “Першамайскі”, дзе надаілі па 523,94 кілаграма (“плюс” 35,62 кілаграма). У астатніх сельгаспрадпрыемствах паказчыкі наступныя: ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 484,03 кілаграма (“плюс” 26,12 кілаграма), РДУП “Шыпяны – АСК” — 428,2 кілаграма (“плюс” 19,89 кілаграма), ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 383,15 кілаграма (“плюс” 29,1 кілаграма), ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 374,65 кілаграма (“мінус” 3,08 кілаграма), РСУП “Пятровічы” — 329,12 кілаграма (“плюс” 47,17 кілаграма).

Нагадаем, што колькасць кароў на 1 лістапада 2011 года ў грамадскім сектары складала 10300 галоў, што на 503 галавы больш, чым на тую ж дату мінулага года.

Падрыхтаваў Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 279 – 282  от 3.12.2011 г.