Устойлівы рост аб’ёмаў вытворчасці малака, павелічэнне колькасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы – тэндэнцыі развіцця жывёлагадоўчай галіны сельскагаспадарчага комплексу раёна. Зараз (па стану на 1 студзеня 2012 года) у гаспадарках утрымліваецца 10291 карова дойнага статку. Роўна год таму, па стану на 1 студзеня 2011 года ў сельгаспрадпрыемствах даілі 10026 кароў. Малако ў жывёлагадоўлі – прадукт стратэгічны, і яго сельгаспрадпрыемствы маюць. Па інфармацыі ад 8 студзеня 2012 года ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама, валавы надой з пачатку месяца (за восем дзён студзеня) у цэлым па раёну склаў 1412,989 тоны, што адпавядае 113 працэнтам да аналагічнага перыяду мінулага года. Надой ад каровы за гэты прамежак часу склаў, у сярэднім, 137,3 кілаграма, што на 12,83 кілаграма больш, чым у мінулым годзе. І гэты рост — не выпадковасць. На многіх аб’ектах жывёлагадоўлі ў папярэднія гады праведзена рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне, пабудаваны новыя комплексы. У большасці гаспадарак створаны належны зімовы запас кармоў для жывёлы. Трэба адзначыць, што прадукцыйнасць малочнага пагалоўя ў прамой залежнасці і ад работы па ўзнаўленню статка і племянной работы.

Разам з тым, нельга не сказаць, што паказчыкі па вытворчасці малака ў разрэзе сельгаспрадпрыемстваў значна розняцца. Так, надой ад каровы за апошні дзень у лідэраў — АССП “Першамайскі”, ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” і ПСУП “Азярыцкі – Агра” складаў 19,54 кілаграма, 19,37 кілаграма і 18,53 кілаграма адпаведна. У той жа час, жывёлаводы ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” змаглі забяспечыць надой ад каровы толькі 14,18 кілаграма, на ЗП “Штотц Агра-Сервіс” — 14,73 кілаграма. А на малочнатаварных фермах РСУП “Пятровічы” мелі, у сярэднім, увогуле толькі па 11,18 кілаграма малака ад каровы. У “залатой сярэдзіне” паказчыкі “ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” і РДУП “Шыпяны-АСК”, дзе за апошні дзень мелі надой ад каровы 16,86 кілаграма і 16,4 кілаграма адпаведна.
Са станоўчага боку адзначым, што па надою ад каровы за апошні дзень усе сельгаспрадпрыемствы маюць станоўчую дынаміку адносна мінулагодніх паказчыкаў. Больш на 3,63 кілаграма малака ад каровы сталі даіць на ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, на 2,79 кілаграма — у ПСУП “Азярыцкі-Агра”, на 1,82 кілаграма — у РСУП “Пятровічы”, на 1,77 кілаграма — у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, на 1,46 кілаграма — у АССП “Першамайскі”, на 1,15 кілаграма — у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, на 0,93 кілаграма — у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” і на 0,11 кілаграма — у РДУП “Шыпяны-АСК”.
Рэалізацыя малака сельгаспрадпрыемствамі раёна за апошні дзень адносна той жа даты мінулага года склала 119 працэнтаў. Працэнт таварнасці — 93,6; тлустасць малака — 3,8 працэнта. Адносна мінулага года найбольш — да 129, 128 і 127 працэнтаў — павялічылі рэалізацыю малака ПСУП “Азярыцкі-Агра”, ЗП “Штотц Агра-Сервіс” і АССП “Першамайскі” адпаведна. Да 123 працэнтаў узрасла рэалізацыя ў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, да 119 працэнтаў — у РСУП “Пятровічы”, да 115 працэнтаў — у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, да 110 працэнтаў — у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, да 105 працэнтаў — у РДУП “Шыпяны-АСК”.
З найвышэйшай тлустасцю — 4,1 і 4 працэнты — здавалі на перапрацоўку малако з малочнатаварных ферм РСУП “Пятровічы” і ЗП “Штотц Агра-сервіс” адпаведна. Такія сельгаспрадпрыемствы, як ПСУП “Азярыцкі-Агра” і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” здавалі малако тлустасцю 3,9 працэнта, усе астатнія — 3,7 працэнта.
За апошні дзень з малочнатаварных фермаў РСУП “Пятровічы” ўсё малако было здадзена вышэйшым гатункам, З ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” 73 працэнты малака было здадзена вышэйшым гатункам, 23 працэнты — гатункам “экстра”. Усе астатнія прадпрыемствы змаглі забяспечыць найвышэйшую якасць і рэалізаваць 100 працэнтаў малака гатункам “экстра”.
Нагадаем, што малако экстра-класа мае найлепшыя паказчыкі якасці ў параўнанні з іншымі гатункамі, якія нарміруюцца беларускімі стандартамі, па змесце саматычных клетак, мікраарганізмаў і г.д. Закупачная цана малака экстра-класа значна вышэй, чым малака вышэйшага гатунку.
Падрыхтаваў Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 7 – 8 от 11.01.2012 г.