У мінулую пятніцу на базе Cмалявіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя адбылася сустрэча-прэзентацыя, накіраваная на прафілактыку алкагалізму. Мерапрыемства “Гэта не павінна здарыцца з табой” арганізавала для ліцэістаў загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча Людміла Георгіеўна Белякова.

Распачалася сустрэча з прэзентацыі “Пакуль не прыйшла бяда”, якая ўвасобіла статыстычныя дадзеныя па ўжыванні алкагольных напояў, а таксама адлюстравала пераўтварэнні, што адбываюцца са знешнасцю і ўнутранымі органамі хворага на алкагалізм чалавека. Працягам мерапрыемства стаў дакументальны фільм “Беражы сябе”, які паказаў праблему з медыцынскага боку.
Падчас сустрэчы перад вучнямі ліцэя выступіў стажор раённай юрыдычнай кансультацыі Аляксей Міхайлавіч Кукса. У сваім звароце да ліцэістаў ён расказаў, што сістэматычнае злоўжыванне алкаголем разбурае асобу, штурхае на злачынствы і правапарушэнні. Дарэчы, Аляксей Міхайлавіч адзначыў, што практычна ўсе злачынствы, якія ажыццяўляюцца непаўналетнімі ў Смалявіцкім раёне, учынены ў не- цвярозым стане.
Спецыяльна да мерапрыемства бібліятэкар ліцэя Святлана Эдуардаўна Сіняк падрыхтавала кніжную выставу пад назвай “Алкагалізм: прырода, лячэнне, выздараўленне”. Напрыканцы Людміла Георгіеўна раздала вучням памяткі з інфармацыяй пра шкоду алкаголю, распрацаваныя для сустрэчы-прэзентацыі.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.
Информацию читайте в номере 15 – 18 от 21.01.2012 г.