Пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый у галіне раслінаводства ў 2011 годзе прызнана адасобленае сельскагаспадарчае структурнае падраздзяленне «Першамайскі» адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі аўтамабільны завод», якое забяспечыла ў 2011 годзе выхад кармавых адзінак з аднаго балагектара сельскагаспадарчых угоддзяў 172 кілаграмы, ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі 42,9 цэнтнераў з гектара, рапсу — 20,9 цэнтнераў з гектара, прыбытковае вядзенне галіны.

Для параўнання — ўраджайнасць збожжавых у сярэднім па раёне склала 35,4 цэнтнера з гектара, рапсу — 16 цэнтнераў з гектара.

Кіруе гаспадаркай Мікалай Васільевіч Казлоў. За гэтым чалавекам, які ўсё жыццё аддаў сельскай гаспадарцы, вывучыў усе тонкасці і падводныя камяні аграрнай вытворчасці, ходзіць слава максімаліста: калі ўжо нешта будаваць або мадэрнізаваць, то па апошнім слове тэхнікі і навукі. «Сельскагаспадарчая вытворчасць можа быць, калі не прыбытковай, то бясстратнай, — сцвярджае з веданнем справы Мікалай Васільевіч. — Але, калі старанна выконваць увесь тэхналагічны ланцужок». Іншымі словамі, вытворчая дысцыпліна — адзін з асноўных фактараў поспеху. Балазе, што сярэдняя зарплата на сельгаспрадпрыемстве сёння супастаўная з аналагічным паказчыкам па БелАЗу. «Дастойныя даходы людзей даюць мне маральнае права патрабаваць з іх якаснай працы», — сцвярджае М.В.Казлоў.

Сёння «Першамайскі» з’яўляецца аграрнай вытворчасцю поўнага цыклу. Прадукцыя раслінаводства забяспечвае кармавой базай яго жывёлагадоўчыя фермы, ёсць участкі па перапрацоўцы мяса і малака. Практычна ўся прадукцыя пастаўляецца ў гандлёвыя падраздзяленні БелАЗа. Сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое ўваходзіць у структуру ААТ «БелАЗ», з’яўляецца яшчэ і базай для фарміравання дадатковага сацыяльнага пакета для працаўнікоў прадпрыемства.

КАР. “КС”.

Информацию читайте в номере 45 – 48 от 25.02.2012 г.