Пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый у галіне жывёлагадоўлі ў 2011 годзе прызнана Рэспубліканскае дачэрняе ўнітарнае прадпрыемства па племянной справе “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе забяспечылі вытворчасць малака на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў 1801 цэнтнер, мяса (рэалізацыя) —162 цэнтнеры, удой малака на 1 карову склаў 6938 кілаграмаў, сярэднедзённае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме — 589 грамаў і рэнтабельнае вядзенне галіны.

Імя — якое ведаюць, якасць — якой давяраюць! Менавіта так гучыць дэвіз, ён жа — рэкламны слоган Дзяржаўнага прадпрыемства “ЖодзінаАграПлемЭліта”. А ключавым словам у назве, несумненна, з’яўляецца “Эліта”.

ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” ўваходзіць у склад Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі». РУП “НПЦ НАН Рэспублікі Беларусь” дапамагае як навуковымі распрацоўкамі, так і ў прыцягненні інвестыцый.

Узначальвае дружны калектыў ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Анжаліка Пятроўна Гушчэня (на здымку). Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што гаспадарцы пашанцавала з кіраўніком. Да прыходу ў сельскую гаспадарку Анжаліка Пятроўна шмат гадоў працавала намеснікам старшыні Смалявіцкага райвыканкама па эканоміцы. Фінансы, прыбытковасць — яе стыхія. Разам з тым, не абдзелена яна і такімі чалавечымі якасцямі, як спагада, уменне тактоўна падказаць, прыйсці на дапамогу.

Зусім нядаўна, у пачатку лютага бягучага года, прадпрыемства адным з першых у раёне прайшло  добраахвотную сертыфікацыю на адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці стандартам СТБ ISO 9001.  ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” быў уручаны сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці, які сведчыць, што на дадзеным прадпрыемстве сістэма менеджменту якасці вытворчасці і захоўвання мяса, мясных паўфабрыкатаў, субпрадуктаў, вэнджаніны, каўбасных вырабаў адпавядае патрабаванням міжнароднага стандарту СТБ ISO 9001-2009. 

Такім чынам, прадпрыемства не толькі нарошчвае валавую вытворчасць прадукцыі, але і дбае пра яе якасць.

КАР. “КС”.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 45 – 48 от 25.02.2012 г.