Пераможцам раённага спаборніцтва па выніках працы за 2011 год сярод сельскагаспадарчых арганізацый прызнана Прыватнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Азярыцкі-Агра», дзе ў 2011 годзе былі забяспечаны тэмпы росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2010 года 122,2 працэнтаў, прыбытковае вядзенне гаспадаркі без уліку дзяржпадтрымкі , рост прадукцыйнасці працы.
Такі вынік — плён працы вялікага калектыву, кіруе якім Ніна Вікенцьеўна Жалязнова. Яна з поўнай аддачай адносіцца да вырашэння пастаўленых задач, павелічэння тэмпаў росту вытворчасці. Н.В.Жалязнова (на здымку — патрабавальны і строгі кіраўнік. Але, у той жа час, па-мацярынску ўспрымае і вырашае праблемы і клопаты сваіх падначаленых. Яна нацэльвае ўвесь працоўны калектыў працаваць на вынік — стварэнне высокага ўзроўню вытворчасці і годных сацыяльна-бытавых умоў. Для гэтага на прадпрыемстве будуюцца новыя вытворчыя аб’екты, дзе значна паляпшаюцца ўмовы працы работнікаў, асвойваецца такая сфера дзейнасці, як аграэкатурызм, узводзіцца новае жыллё.
Варта адзначыць, што ПСУП “Азярыцкі-Агра” ўваходзіць у холдынг ААТ “Белаграпрамбанк”, які аказвае істотную падтрымку прадпрыемству, інвестыруе ў сельскагаспадарчую вытворчасць значныя сродкі.
Усё гэта дае падставы сцвярджаць аб прэстыжнасці працы на прадпрыемстве. Пад кіраўніцтвам такога дырэктара, як Н.В.Железнова, ПСУП «Азярыцкі-Агра» становіцца флагманам сярод прадпрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі.
КАР. “КС”.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 45 – 48 от 25.02.2012 г.