Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, здабываць карысныя выкапні, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…
Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, здабываць карысныя выкапні, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…
Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова.
Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
Па прапанове Бангладэш у 1999 годзе ЮНЭСКА аб’вясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. З нагоды гэтага свята ў сельскай бібліятэцы пасёлка Усяж прайшло мерапрыемства пад назваю “Маці Беларусь, твая мова жыве!”. На вечарыне прысутнічалі вучні 3-х і 4-х класаў Усяжскай сярэдняй школы з іх нязменным кіраўніком, выхавацелем групы падоўжанага дня Раісай Іванаўнай Вашкевіч.
Спачатку вучні адправіліся ў падарожжа, якое называлася “Гісторыя роднага слова”. Затым разгадвалі крыжаванкі аб вядомых мовазнаўцах, чыталі выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, адгадвалі загадкі… Нават спрабавалі самі складаць казкі і вершы. Пімен Панчанка сказаў калісьці: “Няма дзяцей бяздарных, мы з талентам усе…”. Асабліва ўдаліся вершы аб родным краі і роднай мове вучням 4-га класа Багдану Качану і Весце Якімёнак. Напрыканцы сустрэчы госці бібліятэкі пазнаёміліся з новымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
У нашай краіне 2012 год абвешчаны Годам кнігі. Бо кніга — лекі для душы чалавечай, скарбніца ведаў, крыніца мудрасці. Кніга — скарб, вартасць якога немагчыма спасцігнуць цалкам. Цяпер, калі камп’ютэрныя тэхналогіі становяцца ўсё больш важнымі для чалавека, кнігі, на жаль, многія адводзяць на другі план… Але ж напоўніць жывыя чалавечыя душу і сэрца, якія прагнуць цяпла, спагады, разумення, любові, — здольна толькі кніга! Будзем жа захоўваць яе як найкаштоўнейшы здабытак, навучым гэтаму нашых дзяцей. Няхай сустрэча з кнігай будзе для іх святам, а самымі жаданымі падарункамі стануць кнігі!
Ю. І.АРЦІШЭЎСКАЯ, бібліятэкар Усяжскай сельскай бібліятэкі.
На здымку: падчас мерапрыемства ў бібліятэцы.
Фота М.БАРТКЕВІЧ.
Информацию читайте в номере 45 – 48 от 25.02.2012 г.