Як вядома, 2012 год аб’яўлены Годам бяспечнай працы ў сельскай гаспадарцы. Менавіта таму напярэдадні правядзення пасяўной кампаніі камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі было вырашана правесці міжрэгіянальныя семінары па забеспячэнню выканання норм і правіл па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці. «Пасяўная кампанія 2012 — бяспечная, здаровая і годная праца» — пад такой назвай прайшлі семінары ў Маладзечанскім, Крупскім, Клецкім і Дзяржынскім раёнах.
Як вядома, 2012 год аб’яўлены Годам бяспечнай працы ў сельскай гаспадарцы. Менавіта таму напярэдадні правядзення пасяўной кампаніі камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі было вырашана правесці міжрэгіянальныя семінары па забеспячэнню выканання норм і правіл па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці. «Пасяўная кампанія 2012 — бяспечная, здаровая і годная праца» — пад такой назвай прайшлі семінары ў Маладзечанскім, Крупскім, Клецкім і Дзяржынскім раёнах.
Нядаўна Крупскі раён прымаў кіраўнікоў, спецыялістаў па ахове працы арганізацый аграпрамысловага комплексу, спецыялістаў па ахове працы ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання і ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў, прадстаўнікоў прафсаюзаў АПК з Бярэзінскага, Барысаўскага, Лагойскага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў.
Адкрыла семінар намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А.Л.Помазава, коратка пераказаўшы мэту сустрэчы і назваўшы ў лічбах статыстыку вытворчага траўматызму за 2011 год. І, хоць у апошнія гады выпадкі траўматызму на вытворчасці значна знізіліся, працаваць ёсць над чым.
— У 2011 годзе на прадпрыемствах АПК адбылося 10 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам, 30 чалавек атрымалі цяжкія траўмы, у тым ліку 7 няшчасных выпадкаў адбылося па прычыне п’янства. У мінулым годзе 169 механізатараў Міншчыны ў стане алкагольнага ап’янення былі пазбаўленыя вадзіцельскага пасведчання на кіраванне транспартным сродкам і былі адхіленыя ад працы. Калі браць у разрэзе па раёнах, то зніжэнне траўматызму назіраецца ў Капыльскім, Мядзельскім, Старадарожскім. Дапусцілі рост вытворчага траўматызму Лагойскі, Маладзечанскі, Салігорскі раёны. Таму сёння мы яшчэ раз назавём прычыны вытворчага траўматызму і парушэнняў працоўнай дысцыпліны, распавядзём аб мерах па недапушчэнні гібелі людзей, — адзначыла А.Л.Помазова — Бо наша асноўная задача на перыяд вяснова-палявых работ — каб праца была стваральнай, бяспечнай, а не прыносіла страты.
Першы намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Л.М.Хірэвіч у сваім выступе распавёў прысутным аб асноўных напрамках работы па выкананню заканадаўства аб ахове працы ў Крупскім раёне і завастрыў увагу на тым, што толькі сумесная і зладжаная праца ўсіх, хто па роду сваёй дзейнасці займаюцца пытаннямі аховы працы, дасць магчымасць выканаць асноўную задачу захавання жыцця і здароўя людзей у перыяд пасяўной кампаніі.
У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў кантролю і нагляду абласных і раённых структур, кожны з якіх па сваіх накірунках выразна і канкрэтна выклаў патрабаванні па захаванні дзеючага заканадаўства аб ахове працы. Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама А.М.Кавалёва выступіла з дакладам «Рэалізацыя мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і аховы працы ў арганізацыях Мінскай вобласці»; кіраўнік групы па ахове працы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама А.Я.Піліпенка. — «Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці» і выклаў патрабаванні аховы працы пры правядзенні веснавых палявых работ. Намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.І.Шыманскі — «Арганізацыя работы па выкананню заканадаўства аб ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў перыяд правядзення вясновых палявых работ у арганізацыях аграпрамысловага комплексу». Начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» В.А.Янчык — «Забеспячэнне пажарнай бяспекі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу». Начальнік Крупскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» Барысаўскага міжраённага аддзялення філіяла «Энерганагляд» РУП “Мінскэнерга» А.В.Закрэўскі — «Праца механізатараў у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадач. Аб захаванні тэхнікі бяспекі пры абслугоўванні электрыфіцыраваных механізмаў, перасоўных электрычных машын». Галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Г.У.Лукашэвіч — «Прамысловая бяспека небяспечных вытворчых аб’ектаў і бяспека перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам”. Старшы дзяржаўны інспектар аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Крупскага РАУС У.С.Гульцоў— «Транспартная бяспека ў перыяд правядзення пасяўных работ». Загадчык аддзялення гігіены працы ГУ «Барысаўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Т.А.Максімовіч— «Забеспячэнне здаровых умоў працы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый у перыяд правядзення масавых палявых работ». Галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК А.В.Мотуз. — «Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях».
Усе выступоўцы рабілі акцэнт на выключэнні фармалізму ў працы і стварэнні неабходных умоў працы, умацаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Як сказаў намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.І.Шыманскі, неабходна больш патрабавальна падыходзіць да падбору кадраў для працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, актывізаваць працу створаных у раёнах мабільных груп з удзелам у іх працы ўсіх зацікаўленых органаў нагляду і кантролю, дзяржаўнага кіравання.
Па заканчэнні выступленняў лектары адказалі на пытанні ўдзельнікаў семінара.
У фае Цэнтра культуры сваю прадукцыю прадставіла кампанія «СтендИнформ», якая аказвае кваліфікаваную дапамогу ў афармленні класаў і куткоў па ахове працы і пажарнай бяспекі. З асаблівай цікавасцю ўдзельнікі семінара разглядалі шторныя сістэмы, стэнд-кнігі, стэнды па ахове працы з комплексам тэматычных плакатаў па раслінаводстве, жывёлагадоўлі, энергазберажэнню, бяспецы руху аўтамабіляў і г.д., а таксама стэнды абавязковага афармлення прадпрыемстваў, Дошкі гонару, плакаты.
Рэспубліканскі фонд «Праца і здароўе», які займаецца адукацыйнай, сацыяльнай, навуковай і асветніцкай дзейнасцю ў галіне аховы працы, а таксама распаўсюджаннем сродкаў індывідуальнай абароны і выступае за абарону жыцця і здароўя работнікаў, разам з партнёрам — беларускай кампаніяй-вытворцам «Стацкевіч-Спецвопратка» — прадставілі сучасную спецвопратку, спецабутак і іншыя сродкі індывідуальнай абароны як сваёй вытворчасці, так і іншых айчынных і замежных кампаній.
Падрыхтаваў Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ па матэрыялах сайта Крупскага райвыканкама.
Информацию читайте в номере 63 – 64 от 21.03.2012 г.