Матчына мова, песні, фальклорныя гульні аднойчы ўвайшоўшы ў свядомасць хлопчыка ці дзяўчынкі, назаўсёды пакідаюць у іх душах глыбокі след. І вельмі добра, калі гэта далучэнне да прыгожага, светлага, узнёслага адбудзецца як мага раней. Менавіта такое цудоўнае далучэнне адбылося на фальклёрным свяце “Вялікдзень” у дзетак з групы № 11 дзіцячага садка № 3 горада Смалявічы. Святлу чароўнага ліхтарыка, які высвечвае шлях у Краіну ведаў і народнай прыгажосці,  па-майстэрску дапамагла асвяціць душы дзяцей  Наталля Валер’еўна Шановіч.

Яркім і нестандартным атрымалася свята-гульня. Наталля Валер’еўна без маралізатарства, артыстычна прадэманстравала выкарыстоўванне ігравых тэхналогій. Сапраўды, жывіць фальклор дзіцячыя душы! Усе прысутныя на свяце гэта адчулі. Нельга было без замілавання сачыць за тым, з якім жаданнем  і як цудоўна дзеткі спявалі, танцавалі і гулялі ў народныя гульні. Асабліва ўразіў усіх танец “Птушачка” і забаўлянка “Катанне яек”. Наталля Валер’еўна пераканана, што спадчына беларускага народа — гэта сапраўдны скарб, які дапамагае фарміраваць асобу, у будучыні здольную быць актыўным носьбітам беларускай нацыянальнай культуры, сапраўдным грамадзянінам нашай краіны.

Поспех любой справы, пачатай выхавацелем дзіцячага садка, залежыць не толькі ад яго дабрасумленнай падрыхтоўкі. Вельмі важную ролю іграе той асаблівы мікраклімат, які складваецца ў групе. Трэба зазначыць, што у групе Н.В.Шановіч вельмі спрыяльны для дзятвы мікраклімат. За тры гады Наталля Валер’еўна  для нас, бацькоў, і нашых дзетак стала сапраўдным сябрам, мудрым дарадчыкам. Удумлівы і сур’ёзны педагог, яна заслужыла любоў і павагу перш за ўсё добрасумленнай працай, чулымі адносінамі да дзетак. Яна заўсёды гатова выслухаць, цярпліва адказаць на пытанні, рассеяць бацькоўскія сумненні, паспачуваць, даць параду… Нам — і бацькам, і дзецям — вельмі пашанцавала з выхавацельніцай, а калі глядзець больш глыбока — з першай настаўніцай… І мы сумуем, што  трэба ўжо развітвацца з дзіцячым садком, і нават трошкі зайздросцім тым, хто ў верасні ўпершыню перасупіць яго парог і стануць выхавальнікамі Наталлі Валер’еўны Шановіч. А іх бацькі могуць быць упэўненыя, што аддаюць сваіх дзетак у добрыя, чулыя, надзейныя рукі прафесіянала.

Вялікі дзякуй Вам, Наталля Валер’еўна, за нашых дзетак!

В.І.ЯБЛОНСКАЯ.

(Па даручэнні ўсіх бацькоў выхаванцаў групы № 11 дзіцячага садка № 3 г. Смалявічы).

Информацию читайте в номере 97 – 98  от 2.05.2012 г.