ПЛЁН ПРАЦЫ — ПОЛЕ ДЛЯ СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВА
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” нездарма называюць пераемнікам лепшых традыцый камсамола. Адна з такіх традыцый — маладзёжныя будаўнічыя атрады. Сапраўды, будатрады — выдатная магчымасць правесці канікулы цікава і палепшыць уласнае матэрыяльнае становішча. Вось і ў нашым раёне сёлета па ініцыятыве райкама ГА “БРСМ” і аддзела па справах моладзі райвыканкама створана некалькі маладзёжных будаўнічых атрадаў. Мы ўжо расказвалі чытачам пра будатрадаўцаў, што фарбуюць агароджы і ўмацоўваюць берагі ракі Плісы пад эгідай КУП “Смалявіцкая ЖКГ”. Сённяшні аповед — пра маладых людзей, што знайшлі працу на летні перыяд у Дзяржаўным унітарным прадпрыемстве “Смалявіцкае ПМС”.

Дзесяць юнакоў ва ўзросце ад шаснаццаці да васемнаццаці гадоў набываюць першыя працоўныя навыкі на Смалявіцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Праўда, 30 ліпеня, калі мы наведаліся на вытворчы аб’ект паблізу вёскі Чэрнікаўшчына, толькі сямёра маладых людзей змаглі пагутарыць з карэспандэнтам. Астатнія адсутнічалі па ўважлівых прычынах — пара ўступных іспытаў у сярэдне-спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы.
Хлопцы працуюць тут трэці тыдзень, і з большага ўжо разумеюць спецыфіку меліярацыйнай працы. Аб’ект, на якім яны шчыруюць, — гэта поле, якое некалі было адваявана ў балота старэйшым пакаленнем меліяратараў. Зараз тут травастой, сенакос. Каб ён ізноў не забалоціўся, неабходна праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы. Новаспечаныя меліяратары з веданнем справы разважаюць аб спосабах укладкі дрэнажнай сістэмы і тут жа дэманструюць адзін з іх на практыцы. Бачна, што хлопцы — не “беларучкі”. Прызвычаеныя да ўсялякай працы. Тыя з іх, што ўжо не першы год, як пакінулі школьныя сцены, набываюць запатрабаваныя працоўныя спецыяльнасці. Напрыклад, Ягор Ляўчонак вучыцца ў сталічным ліцэі №14, дзе набывае спецыяльнасць, звязаную з дрэваапрацоўкай. Віктар Рафеенкаў, Аляксандр Горбач, Аляксей Паўлавец і Арцём Турловіч авалодваюць азамі рабочых прафесій у Жодзінскім ліцэі. Уладзімір Кавалёў — будучы вадзіцель і слесар, ён — навучэнец Смалявіцкага аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя.
Ручную працу пасярод поля, пад палячымі промнямі сонца, лёгкай не назавеш. Але ж не ў сямнаццаць гадоў баяцца цяжкасцяў! Столькі сіл у такім узросце, што яшчэ і пасля рабочага дня хочацца актыўнай дзейнасці. Хлопцы вельмі задаволены, што апошнім часам у нашым горадзе ладзіцца вялікая колькасць забаўляльных мерапрыемстваў для моладзі, актыўна прымаюць у іх удзел.
Памер заробку будатрадаўцаў у ПМС, як і тых, што працуюць летам у ЖКГ, будзе залежыць ад аб’ёмаў выкананай працы і стараннасці кожнага. У размовах фігуруе сума каля трох мільёнаў рублёў. Спадзяёмся, што гэтыя грошы сапраўды папоўняць асабістыя бюджэты навучэнцаў. Але не толькі грошы важныя. Маладыя людзі ганарацца тым, што многія гады працаўнікі сельгаспрадпрыемства будуць карыстацца плёнам іх працы. Тысячы і тысячы тон зерня і сена вырастуць на гэтым полі.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: маладзёжны будаўнічы атрад дапамагае меліяратарам.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 175 – 178 от 4.08.2012 г.