З ПЛЕЯДЫ “ТЫСЯЧНІКАЎ”

   Першы дзень жніўня ва ўборачнай кампаніі на Смалявіччыне вызначыўся тым, што імёны яшчэ двух вадзіцеляў-“тысячнікаў” былі ўпісаны ў скрыжалі бітвы за ўраджай. Тысячатонны рубеж на перавозцы зерня ад камбайнаў пераадолелі вадзіцелі ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Алег Аляксандравіч Мядзведзеў і Валерый Іванавіч Абрамовіч.

    Як адзначыў, дзякуючы перадавікам за выдатную працу, старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў, у гэтым годзе багата “тысячнікаў”. Гэты факт прама сведчыць пра тое, што аграрыі вырасцілі добры ўраджай і на высокім узроўні арганізавалі яго ўборку. Начальнік агранамічнай службы ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Уладзімір Мікалаевіч Перапечка не шкадуе пахвальных слоў для характарыстыкі вадзіцеля А.А. Мядзведева. Са слоў спецыяліста, Алег Аляксандравіч — сумленны, граматны, адказны працаўнік. А В.І.Абрамовіч у гутарцы з карэспандэнтам расказаў, што падчас жніва працоўны дзень вадзіцеля можа пачынацца а сёмай гадзіне раніцы і заканчвацца пасля дваццаці дзвюх гадзін. Валерый Іванавіч жыве ў вёсцы Сутокі. Ён, па цяперашніх мерках, шматдзетны бацька. Разам з жонкай выхоўваюць траіх дзяцей. У сям’і не крыўдуюць на тое, што глава на працы з досвітку да цямна. Разумеюць, які адказны момант — уборка ўраджаю. Разумеюць і стараюцца падтрымаць. Тым больш, што для сельскага працаўніка гэты перыяд — час найбольшых заробкаў.

    У дадатак да слоў удзячнасці і пажаданняў новых поспехаў ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі ад Смалявіцкага райвыканкама, ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” і пярвічнай арганізацыі галіновага прафсаюза былі ўручаны перадавікам.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымках: В.І.Абрамовіч; М.Г.Загорцаў віншуе А.А.Мядзведзева.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 175 – 178  от 4.08.2012 г.