ДСОТОЙНАЯ ЗАМЕНА
Часам можна пачуць гаворку пра тое, што моладзь не хоча заставацца ў вёсцы, на зямлі не хоча працаваць. Аднак ёсць юнакі і дзяўчаты, якія сваімі ўчынкамі, выбарам жыццёвага шляху, прафесіі кардынальна абвяргаюць гэтую думку. Напрыклад, у гаспадарцы “Азярыцкі-Агра” моладзь з задавальненнем працуе на зямлі, дасягае высокіх паказчыкаў, да працы ў сельгаспрадпрыемстве ставтіцца адказна, сумленна.
ДОСТОЙНАЯ ЗАМЕНА
Часам можна пачуць гаворку пра тое, што моладзь не хоча заставацца ў вёсцы, на зямлі не хоча працаваць. Аднак ёсць юнакі і дзяўчаты, якія сваімі ўчынкамі, выбарам жыццёвага шляху, прафесіі кардынальна абвяргаюць гэтую думку. Напрыклад, у гаспадарцы “Азярыцкі-Агра” моладзь з задавальненнем працуе на зямлі, дасягае высокіх паказчыкаў, да працы ў сельгаспрадпрыемстве ставтіцца адказна, сумленна.
— У гэтым годзе да нас у гаспадарку прыйшлі дзевяць маладых спецыялістаў, — распавядае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ПСУП “Азярыцкі-Агра” Юлія Барысаўна Ігнатовіч. — Двое, Уладзімір Ярмольчык і Іван Навіцкі, выпускнікі Ганцавічскага дзяржаўнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Да нас у гаспадарку хлопцы прыязджалі на практыку, і вырашылі пасля заканчэння сваёй навучальнай установы застацца працаваць у “Азярыцкім-Агра”. Максім Хмяльніцкі, Дзмітрый Станкевіч, Аляксандр Міхалевіч, Аляксандр Хмяльніцкі, Мікалай Ракіцкі, Дзмітрый Пятровіч, Юрый Ніштак — выхаванцы Смалявіцкага ліцэя. Вызначальна, што гэта нашы, мясцовыя хлопцы. І ў гаспадарку патрапілі невыпадкова: можна сказаць, яны працягваюць сямейную дынастыю, бо ў нас працуюць, альбо працавалі, іх бацькі, родныя. Тое, што моладзь прыходзіць працаваць у сельскую гаспадарку — выдатна. Вызначальна і тое, што ўсе юнакі — руплівыя, сапраўдныя гаспадары на сваёй зямлі.
Моладзь адразу ж плённа ўключылася ў працу: тым больш, пара для гаспадаркі самая гарачая. На жніве ўсе працавалі камбайнёрамі. Пасля заканчэння ўборачнай хлопцы будуць працаваць слесарамі па рамонту машын, вадзіцелямі тэхнікі, што працуе на цяплічным камбінаце.
А вось, напрыклад, вадзіцель Руслан Уладыс, якога мы сустрэлі падчас віншавання перадавікоў жніва на полі “Азярыцкага-Агра”, — жыхар сталіцы нашай рэспублікі, на працу ў гаспадарку патрапіў невыпадкова. Аддаўшы свой грамадзянскі абавязак Радзіме — адслужыўшы ў арміі, хлопец уладкаваўся на працу ў гэтае сельгаспрадпрыемства: яно прыглянулася яму, гэтая зямля, ураджайныя палі паклікалі яго сэрца.
Кіраўнік гаспадаркі Ніна Вікенцьеўна Жалязнова прыгадвае, што малады чалавек, сустрэўшыся з ёй, адразу ж заявіў: “Мне падабаецца ваш край, ваша мясцовасць, людзі, прадпрыемства. Душа ў мяне ляжыць менавіта да сельскай гаспадаркі, хачу працаваць тут, у вас!”.
У сельгаспрадпрыемства юнаку даводзіцца кожны дзень прыязджаць з Мінска, але для Руслана гэта — не перашкода. Да таго ж, нягледзячы на тое, што ў “Азярыцкім-Агра” працуе яшчэ не так даўно, на грузавым аўтамабілі гаспадаркі, да рамонту якога, дарэчы, і сам рукі прыклаў, ён актыўна ўключыўся ў жніво: быў заняты на перавозцы зерня.
— Руслан вельмі руплівы, адказны працаўнік, — гаворыць Ніна Вікенцьеўна. — У нас на яго вялікія спадзяванні, і, мяркуем, ён іх спраўдзіць. Хлопец цягнецца да зямлі, сумленна выконвае свае прафесійныя абавязкі, прыслухоўваецца да парад больш вопытных спецыялістаў. Дарэчы, моладзь у нас — як на падбор. Літаральна ўсе з павагай ставяцца да сваёй справы, відавочна, што шануюць родную зямлю, з задавальненнем працуюць на ёй. Змена падрастае дастойная!
Вольга ЦЫБУЛЬКА.
На здымку: Руслан Уладыс, вадзіцель ПСУП “Азярыцкі-Агра”.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 193 – 196 от 25.08.2012 г.