У ПЕРШЫЯ ДНІ ВЕРАСНЯ
Валавы надой малака ў першы дзень верасня на малочнатаварных фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна склаў 192597 кілаграмаў пры заданні ў 192000 кілаграмаў. На тую ж дату мінулага года агульны надой складаў 179378 кілаграмаў (рост — 7 працэнтаў). Другога верасня прыбаўка склала яшчэ 184 кілаграмы.
У ПЕРШЫЯ ДНІ ВЕРАСНЯ
Валавы надой малака ў першы дзень верасня на малочнатаварных фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна склаў 192597 кілаграмаў пры заданні ў 192000 кілаграмаў. На тую ж дату мінулага года агульны надой складаў 179378 кілаграмаў (рост — 7 працэнтаў). Другога верасня прыбаўка склала яшчэ 184 кілаграмы.
Надой ад каровы 2 верасня, у сярэднім, склаў па раёну 18,01 кілаграма, што на 0,3 кілаграма болей, чым на тую ж мінулагоднюю дату. Найвышэйшы надой ад каровы забяспечылі жывёлаводы ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 21,07 кілаграма. На другім месцы — АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, дзе ад фуражнай каровы атрымалі 20,26 кілаграма малака за дзень. На трэцім — ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 19,94 кілаграма малака. Астатнія прадпрыемствы маюць наступныя вынікі: ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 18,05 кілаграма, РДУП “Шыпяны-АСК” — 17,1 кілаграма, ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 15,27 кілаграма, ЗП “Штотц Агра-Сервіс” — 14,86 кілаграма, РСУП “Пятровічы” — 11,98 кілаграма.
Па дадзеным паказчыку — надою ад каровы за 2 верасня — ў параўнанні з той жа датай мінулага года найбольшы рост забяспечаны ў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (плюс 2,73 кілаграма), ЗП “Штотц Агра-Сервіс” (плюс 1,93 кілаграма) і ПСУП “Азярыцкі-Агра” (плюс 1,31 кілаграма). Станоўчую дынаміку дэманструюць таксама ў РСУП “Пятровічы (плюс 1,26 кілаграма), РДУП “Шыпяны – АСК” (плюс 0,97 кілаграма), ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” (плюс 0,23 кілаграма). Адмоўная дынаміка ў АССП “Першамайскі” (мінус 0,48 кілаграма) і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” (мінус 2,38 кілаграма).
БОЛЬШ ЗА СТО ТЫСЯЧ ТОН
Валавы збор зерневых і зернебабовых (без кукурузы з грачыхай і просам) перавысіў значымую мяжу ў сто тысяч тон. Па стану на 2 верасня было намалочана 100353 тоны. Сельгаспрадпрыемствы раёна ўбралі 21755 гектараў (96 працэнтаў). Завяршылі ўборку дадзеных культур ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, ПСУП “Азярыцкі-Агра” і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”. Ураджайнасць, у сярэднім, склала 46,1 цэнтнера з гектара. Найвышэйшая ўраджайнасць у РДУП “Шыпяны – АСК” — 62,2 цэнтнеры з гектара, на другім месцы — ЗП “Штотц Агра-Сервіс” (52 цэнтнеры з гектара), на трэцім — ПСУП “Азярыцкі-Агра” (51,6 цэнтнера з гектара). У ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” ўраджайнасць склала 45,2 цэнтнера з гектара, у АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — 45 цэнтнераў з гектара, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 43,7 цэнтнера з гектара, у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 43,2 цэнтнера з гектара, у НПЦ НАН Беларусі — 42,4 цэнтнера з гектара, у РСУП “Пятровічы” — 37,3 цэнтнера з гектара, у ПСУП “Смалявічы-Сузон” — 35,1 цэнтнера з гектара.
СЯЎБА АЗІМЫХ
Паралельна з завяршэннем уборкі ідзе сяўба азімых культур. Усяго сельгаспрадпрыемствы раёна плануюць засеяць 13300 гектраў зерневых (пшаніцы — 7170 гектараў, трыцікале — 4520 гектараў і жыта — 1610 гектараў). Па стану на 2 верасня глеба падрыхтавана на 6400 гектрах (48 працэнтаў). Пасеяна 1160 гектараў азімых зерневых (9 працэнтаў). Найбольш высокімі тэмпамі вядуць сяўбу азімых зерневых у АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” і ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, дзе ўжо засеялі 280 гектараў (42 працэнты) і 220 гектараў (22 працэнты) адпаведна. У ПСУП “Азярыцкі –Агра” пасеяна 213 гектараў (11 працэнтаў), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 247 гектараў (9 працэнтаў), у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 150 гектараў (8 працэнтаў).
Па аператыўнай інфармацыі аб ходзе работ у гаспадарках Мінскай вобласці за 3 верасня, у сталічным рэгіёне было падрыхтавана ад запланаванай плошчы 37 працэнтаў глебы, пасеяна азімых зерневых — 10,6 працэнта.
НАРЫХТОЎКА КАРМОЎ
Па стану на 2 верасня гаспадаркі раёна нарыхтавалі 28,66 тысячы тон кармавых адзінак, што складае 41 працэнт ад запланаванага аб’ёму. Забяспечанасць у разліку на ўмоўную галаву жывёлы складае 12,44 цэнтнера кармавых адзінак пры плане ў 26,1 цэнтнера кармавых адзінак. Найвышэйшы гэты паказчык у ПСУП “Азярыцкі – Агра”, дзе ўжо сёння маюць 18,19 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Дадзеная гаспадарка перавыканала на 112 працэнтаў план па нарыхтоўцы высакаякаснага сена, на 116 працэнтаў — сенажу. На другім месцы — РСУП “Пятровічы”, дзе маюць 15,8 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву, на трэцім — РДУП “Шыпяны – АСК”, дзе нарыхтавалі 12,62 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. У ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” нарыхтавалі 11,74 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву, у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 11,02 цэнтнера, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 10,46 цэнтнера, у АССП “Першамайскі” — 8,75 цэнтнера, у ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 4,93 цэнтнера.
Забяспечваць неабходны аб’ём кармоў для жывёлагадоўлі гаспадаркі збіраюцца, у асноўным, за кошт пажыўнага кукурузнага сіласу. На дадзены момант сена сельгаспрадпрыемствы назапасілі 93 працэнты ад запланаванага, сенажу — 77 працэнтаў ад запланаванага, сіласу — 2 працэнты ад запланаванага.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 203 – 204 от 5.09.2012 г.