“ТРЭЦІ СЕМЕСТР” ПРАЦЯГВАЕЦЦА

    Як паведаміла першы сакратар Смалявіцкага раённага камітэта Грамадскага абяднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі Вераніка Няхайчык, магчымасць зарабіць пэўныя грашовыя сродкі ў навучэнцаў і студэнтаў захоўваецца. Разам з працадаўцамі Смалявіцкі РК ГА БРСМ знаходзіць магчымасці арганізаваць працэс уладкавання вучнёўскай моладзі на падпрацоўку па выхадных днях. Трэці працоўны семестр працягваецца паралельна з распачатым навучальным годам. А між тым, папярэднія вынікі летняй кампаніі па працаўладкаванню моладзі ўжо падведзены.

“ТРЭЦІ СЕМЕСТР” ПРАЦЯГВАЕЦЦА

    Як паведаміла першы сакратар Смалявіцкага раённага камітэта Грамадскага абяднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі Вераніка Няхайчык, магчымасць зарабіць пэўныя грашовыя сродкі ў навучэнцаў і студэнтаў захоўваецца. Разам з працадаўцамі Смалявіцкі РК ГА БРСМ знаходзіць магчымасці арганізаваць працэс уладкавання вучнёўскай моладзі на падпрацоўку па выхадных днях. Трэці працоўны семестр працягваецца паралельна з распачатым навучальным годам. А між тым, папярэднія вынікі летняй кампаніі па працаўладкаванню моладзі ўжо падведзены.

    СЛОВА — МАЛАДЫМ

    Слова непасрэдным удзельнікам будаўнічых і сервісных атрадаў:

    Крысціна Вашкоўская, навучэнка 9 класа Смалявіцкай гімназіі: “За дзве змены працы ў сервісным атрадзе дзіцячага аздараўленчага летніка “Волна” я атрымала 1 мільён 600 тысяч рублёў. Магчыма, гэта не такая ўжо і вялікая  сума, але ж трэба ўлічваць, што мы пражывалі ў лагеры і харчаваліся там жа. Работа — уборка памяшканняў — не цяжкая. А колькі знаёмстваў з цудоўнымі людзьмі! Да гэтага часу падтрымліваю зносіны з новымі сябрамі і сяброўкамі. У наступным годзе абавязкова зноў паеду працаваць. Вялікі дзякуй РК ГА “БРСМ” і Вераніцы Няхайчык асабіста за тое, што дапамагла мне працаўладкавацца.

    Аляксей Пятроўскі, слесар аднаго з прыватных прадпрыемстваў г.Смалявічы: “Я працаваў у РКУП “Смалявіцкая ЖКГ”. Быў камандзірам атрада “Сочны”, які займаўся мантажом і афарбоўкай аграроджаў на вуліцах горада. Праца наша дала бачны плён — горад стаў прыгажэйшым. Заробак мой — каля двух з паловай мільёнаў рублёў “чыстымі”. Вопыт узаемадзеяння з людзьмі пры часовай працы мне дапамог без праблем уліцца ў цяперашні сталы рабочы калектыў”.

    Анастасія Папраўка, студэнтка Інстытута сучасных ведаў, будучы перакладчык: “Праца ў ДАЛ “Гарызонт” мне запомнілася, у першую чаргу, знаёмствам з цікавымі людзьмі, набыццём новых сяброў. Мой графік, як рабочай сталовай, — два дні праз два, таму вольнага часу было дастаткова. Наш сервісны атрад не толькі займаўся ўборкай памяшканняў і мыццём посуду, але і ўдзельнічаў ва ўсіх агульналагерных мерапрыемствах: “Дні Нептуна”, “Міс  лагера”, спартыўных спаборніцтвах і іншых. На наступны год планую працаўладкавацца ўжо важатай — павінен жа быць прафесійны рост. За змену я атрымала 1 мільён 400 тысяч рублёў плюс харчаванне”. 

    Арцём Асановіч, навучэнец каледжа, будучы эканаміст: «За паўтара месяца працы ў ДУП “Смалявіцкае ПМС” я атрымаў на рукі 2 мільёны 800 тысяч рублёў і добрую фізічную загартоўку. Працавалі мы на меліяратыўных аб’ектах, у любое надвор’е. Я б сказаў — мужчынская праца. На наступны год таксама буду працаўладкоўвацца. Куды? Яшчэ не вырашыў. Хацелася б набыць карысны вопыт яшчэ ў якой-небудзь прафесіі».

    ЁСЦЬ ДАДЗЕНЫЯ

    Як мы ўжо паведамлялі, большасць смалявіцкай моладзі, працаўладкаванай па лініі БРСМ, зарабляла ў КУП “Смалявіцкая ЖКГ”, ДУП “Смалявіцкае ПМС”, сервісных атрадах, на сельгаспрадпрыемствах раёна. Заробкі — самыя розныя, у залежнасці ад прадпрыемства і магчымасцяў, асабістага старання кожнага маладога чалавека. Напрыклад, Вераніка Няхайчык прадаставіла ў распараджэнне рэдакцыі дадзеныя па заработнай плаце будатрадаўцаў у КУП “Смалявіцкая ЖКГ”. У спісе — дваццаць пяць прозвішчаў. Агульная сума, якая выдзелена камунальнай гаспадаркай на аплату працы маладых людзей — 61 246 757 рублёў. У сярэднім на чалавека атрымоўваецца каля двух з паловай мільёнаў рублёў. Але на самой справе ёсць такія, у каго налічана больш за чатыры мільёны, а ёсць і пяцісоттысячныя заробкі. Гэта таксама ўрок для юнакоў — па працы і ўзнагароджанне.

    Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 209 – 210  от 12.09.2012 г.