Тры клубні, што трымае ў руках Вольга Гаўрылаўна Сазанчук з аграгарадка Будагова, заважылі больш за два кілаграмы. Пад адным калівам, што выпадкова — відаць, з мінулага года перазімавала ў зямлі бульбінка — вырасла пасярод маркоўнай градкі тры вялізныя, чатыры сярэднія і шаснаццацць невялікіх клубняў. Ніякага асаблівага догляду за гэтым калівам Вольга Гаўрылаўна не здзяйсняла, толькі палівала разам з морквай. Бульбіны выраслі не толькі вялікія, але і чысцюткія. А тыя, што крыху меньшыя памерам, ужо былі прадэгуставаныя — смачныя! Якога гатунку караняплод, дбайная гаспадыня не ведае, насенне некалі набывала ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве.

В.Г.Сазанчук працуе ў школе настаўніцай. Яе прысядзібны ўчастак, памерам шаснаццаць сотак, забяспечвае сям’ю ўсёй магчымай садавінай ды агароднінай. А для душы вырошчвае настаўніца кветкі, што рознакаляровым дываном буяюць пад вокнамі з вясны і да позняй восені.
— Нават і не чакала, што з аднаго кусціка атрымаю ледзь не вядро бульбы, — здзіўляецца Вольга Гаўрылаўна. — Ёсць намер пакінуць усе гэтыя клубні на насенне.
Як на наш погляд, дык амаль нічога выпадковага ў жыцці не бывае. У стараннага чалавека і на падворку лад, і ў сусеках ніколі вецер не гуляе.
А чым вас, паважаныя чытачы, садаводы – агароднікі, уразіў гэты ўраджайны год?
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: В.Г.Сазанчук дэманструе вырашчаную на прысядзібным участку бульбу.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 221 – 222 от 26.09.2012 г.