У гутарцы са старшынёй Смалявіцкага раённага Савета ветэранаў Ганнай Івананаўнай Чачоткінайнеяк між іншымя абмовіўся аб тымштонядаўна меў сустрэчу с вельмі цікавымі пажылымі людзьміВасіліем Сямёнавічам і Софяй Ціханаўнай КлянніцкіміЗ цікавасцю выслухаўшы мой кароткі аповед пра гісторыю жыцця мужа і жонкі Клянніцкіх, Ганна Іванаўна параіла артыкул пра іх размясціць у газеце пад новай рубрыкай: “Залаты фонд раёна”. Лічу такую прапанову слушнай. Сапраўды, жыццёвы вопыт старэйшага пакалення — гэта тая скарбніца, з якой мы можам браць для сябе няхай не матэрыяльныя каштоўнасці, затое бясцэнныя ўменні: не схіляцца перад цяжкасцямі, быць вернымі сям’і і Радзіме, добрасумленна працаваць.

У гутарцы са старшынёй Смалявіцкага раённага Савета ветэранаў Ганнай Івананаўнай Чачоткінай, неяк між іншым, я абмовіўся аб тым, што нядаўна меў сустрэчу с вельмі цікавымі пажылымі людзьмі: Васіліем Сямёнавічам і Софяй Ціханаўнай Клянніцкімі. З цікавасцю выслухаўшы мой кароткі аповед пра гісторыю жыцця мужа і жонкі Клянніцкіх, Ганна Іванаўна параіла артыкул пра іх размясціць у газеце пад новай рубрыкай: “Залаты фонд раёна”. Лічу такую прапанову слушнай. Сапраўды, жыццёвы вопыт старэйшага пакалення — гэта тая скарбніца, з якой мы можам браць для сябе няхай не матэрыяльныя каштоўнасці, затое бясцэнныя ўменні: не схіляцца перад цяжкасцямі, быць вернымі сям’і і Радзіме, добрасумленна працаваць.

Што ж датычыцца сустрэчы з сям’ёй Клянніцкіх, то адбылася яна дзякуючы тэлефоннаму звароту ў рэдакцыю ад роднага брата Васілія Сямёнавіча — Яўгена. Яўген Сямёнавіч прыгадаў, што 8 лістапада спаўняецца роўна семдзесят гадоў з таго дня, як у ходзе карнай аперацыі гітлераўцы абрабавалі іх родную вёску Кляннік. Я.С.Клянніцкі прапанаваў пагутарыць са сваім старэйшым братам, якому ў сорак другім годзе было чатырнаццаць гадоў, і ён больш памятае пра падзеі сямідзесяцігадовай даўніны.

ДЛЯ ДАВЕДКІ

Улетку і ўвосень 1942 года гітлераўцамі была  праведзена карная аперацыя пад кодавай назвай «Фрыда».

Карнікі разрабавалі вёскі Бортнікі, Забалоцце, Замосце, Кляннік, Старынкі, Стрыева і Туры Смалявіцкага раёна, вёску Дубнікі Чэрвеньскага раёна, Пчэльнік Барысаўскага раёна, дзе карнікі забралі 1280 тон збожжа і 630 галоў буйной рагатай жывёлы.

1600 жыхароў гэтых вёсак былі дастаўлены ў спецыяльны лагер у Смалявічах для адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію.

10 лістапада 1942 года ў час правядзення карнай аперацыі ў вёсцы Буда Чэрвеньскага раёна гітлераўцы знішчылі 83 мірныя жыхары, а іх хаты спалілі. У вёсцы Карамша Смалявіцкага раёна карнікі знішчылі 36 мясцовых жыхароў, а вёску цалкам спалілі. У маі 1942 года карнікі знішчылі 136 жыхароў, у тым ліку 31 дзіця, вёскі Люцецкі Пасёлак Барысаўскага раёна. Вёску разрабавалі і спалілі.

Вядома ж, мы сустрэліся з Васіліем Сямёнавічам і яго вернай спадарожніцай жыцця Соф’яй Ціханаўнай. І размова наша не абмежавалася толькі падзеямі лістапада 1942 года.

— Васілій Сямёнавіч, ці памятаеце Вы, што адбывалася ў Кленніку ў лістападзе 1942 года?

— Так. І вельмі добра памятаю. Раніцай, 7 лістапада, мы прачнуліся, а ў вёсцы поўна немцаў, увесь Кляннік ачэплены. Адзначу, што да гэтага дня ў вёсцы амаль што пастаянна стаяў партызанскі пост, некалькі чалавек. Але вядома ж, даваць бой вялізнаму нямецкаму воінскаму фарміраванню (нават і “танкеткі” былі) ў іх не было магчымасці, і партызаны пакінулі вёску. Праз кароткі час прагучала каманда ўсім вяскоўцам збірацца. Праз дзве – тры гадзіны жанчын, дзяцей, старых і нямоглых сагналі ў школу, а мужчын аддзялілі. Школа ў той час у Клянніку стаяла прыблізна на тым жа месцы, што і зараз, але будынкі, вядома ж, былі іншымі, драўлянымі. Замкнёныя і пад вартай, напужаныя і разгубленыя вяскоўцы правялі пад школьным дахам ноч з сёмага на восьмае лістапада. Ніякіх распараджэнняў наконт таго, ці браць з сабой якія рэчы, не агучвалася. Зранку нам было аб’яўлена, што мы будзем адпраўлены на работу ў Германію. Пад вартай пайшлі ў Смалявічы. Тут, зноў жа ў школе, нас размясцілі з іншымі людзьмі, сагнанымі з розных вёсак. У трывозе прайшла яшчэ адна ноч. А раніцай дзевятага лістапада прыйшоў ваенны камендант горада Смалявічы, які сказаў прыблізна так: “Дзякуй, што ў вас няма партызан”. Я гэта разумею так, што ў сорак другім годзе партызанскі рух у Кленніку яшчэ не набраў вялікай магутнасці, і немцы, якія ўвайшлі ў вёску, не сустрэлі супраціву. Хаця дакладна сказаць, чаму жыхароў нашай вёскі адпусцілі дадому, я не магу. Гэта — жыццё, тым больш — жыццё на вайне. І не ўсё тут можа паддавацца лагічнаму асэнсаванню і абгрунтаванню.

Адпусцілі не ўсіх. Як я ўжо казаў, мужчын павялі асобна. Яны з лістапада і аж да вясны сорак трэцяга года выкарыстоўваліся як рабочая сіла пры адной з нямецкіх вайсковых часцей. Гэтая часць была на фронце, так што некалькі з маіх аднавяскоўцаў нават змаглі перабегчы праз лінію фронту да сваіх. Астатнія ж уцяклі з палону вясной, калі гэтая ваенная часць, добра “пашкуматаная”, прыбыла з фронту ў Барысаў для адпачынку і папаўнення. Усе гэтыя мужчыны, у тым ліку і мой родны старэйшы брат Міхаіл, 1925-га года нараджэння, пайшлі ў партызаны. Міхаіл смела ваяваў у партызанах, быў ардынарцам у камандзіра, потым патрапіў на фронт. Загінуў у баі недзе ў Літве. Увогуле, у нашым краі ўсе, хто мог стаць пад ружжо, партызанілі. Астатнія — дапамагалі народным мсціўцам хто чым мог. Толькі ў мяне восем братоў — родных і дваюрадных — былі ў партызанах.

Але ж вяртаюся да падзей лістапада 1942 года. Я, як і астатнія аднавяскоўцы, вярнуўся дахаты. Немцы ўжо з’ехалі, прыхапіўшы ўсё больш-менш каштоўнае. Заходжу ў хату, а там — патрызаны сядзяць і вараць бульбу.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

НА ЗДЫМКУ: Васілій Сямёнавіч і Соф’я Ціханаўна Клянніцкія.

Фота аўтара.

Подробную информацию читайте в номере 263 – 264  от 14.11.2012 г.