Па выніках дванаццаці месяцаў мінулага года ў раёне назіраецца рост вытворчасці малака, ялавічыны, свініны. Жывёлаводы плённа папрацавалі, але не ўсе сельгасвытворцы змаглі выканаць прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Падрабязней аб справах у гэтай галіне за 2012 год мы даведаліся з інфармацыі, прадастаўленай намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па жывёлагадоўлі Васіліем Уладзіміравічам Броўкіным.

Па выніках дванаццаці месяцаў мінулага года ў раёне назіраецца рост вытворчасці малака, ялавічыны, свініны. Жывёлаводы плённа папрацавалі, але не ўсе сельгасвытворцы змаглі выканаць прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Падрабязней аб справах у гэтай галіне за 2012 год мы даведаліся з інфармацыі, прадастаўленай намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па жывёлагадоўлі Васіліем Уладзіміравічам Броўкіным.

ВЫТВОРЧАСЦЬ МАЛАКА

На працягу дванаццаці месяцаў 2012 года атрымана 70771 тона малака, што значна вышэй леташняга паказчыку (109,7 працэнта). Такім чынам, малочная галіна перавысіла не толькі паказчык 2011 года, але і даведзенае заданне. Нагадаем, што заданнем было прадугледжана надаіць 70201 тону малака. Рост валавой прадукцыі малака забяспечаны ва ўсіх гаспадарках. Так, у ЗП “Штотц Агра – Сервіс” надаілі 4686 тон малака, што адпавядае 116,7 працэнта да ўзроўню 2011 года, у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 15369 тон (116,2 працэнта), у філіяле ААТ “БелАЗ” СВК “Першамайскі” — 6102 тоны (114,2 працэнта), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 13154 тоны (104,7 працэнта), у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 4337 тон (117,7 працэнта), у РДУП “Шыпяны – АСК” — 5160 тон (105,9 працэнта), у РСУП “Пятровічы” — 3021 тону (118,9 працэнта), у РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 18942 тоны (103,7 працэнта). Таварнасць малака, у сярэднім па раёне, склала 90,4 працэнта.

Павелічэнне аб’ёмаў малака ў цэлым па раёне абумоўлена як прыростам колькасці дойнага статка на 639 галоў, так і павышэннем сярэдняй прадукцыйнасці кароў па ўсіх гаспадарках. Ад фуражнай каровы ў 2012 годзе раён меў 6594 кілаграмы малака, што на 510 кілаграмаў больш, чым у 2011 годзе. Самага высокага ўдою ад каровы — больш за сем тысяч кілаграмаў за справаздачны перыяд — дасягнулі аператары машыннага даення трох гаспадарак: РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 7401 кілаграм (“плюс” 463 кілаграмы да 2011 года), на другім месцы — філіял ААТ “БелАЗ” СВК “Першамайскі” — 7325 кілаграмаў (“плюс” 794 кілаграмы), на трэцім месцы — ПСУП “Азярыцкі – Агра”, дзе мелі ад каровы 7032 кілаграмы, што ажно на 1090 кілаграмаў больш, чым у 2011 годзе. Звыш за шэсць тысяч тон малака ад каровы мелі таксама тры гаспадаркі: РДУП “Шыпяны – АСК”, дзе надаілі 6354 кілаграмы ад каровы, што на 266 кілаграмаў болей, чым у 2011 годзе, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, дзе надой склаў, у сярэднім, 6066 кілаграмаў, што на 839 кілаграмаў больш, чым годам раней, а таксама ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, дзе мелі 6056 кілаграмаў малака ад фуражнай каровы. Разам з тым, трэба адзначыць як негатыўны момант, што ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — адзіная гаспадарка, дзе надой малака ад каровы зменшыўся — на 326 кілаграмаў — ў параўнанні з папярэднім годам. Замыкаюць спіс ЗП “Штотц Агра – Сервіс”, дзе надаілі 5829 кілаграмаў малака ад фуражнай каровы (“плюс” 912 кілаграмаў) і РСУП “Пятровічы” з паказчыкам 4683 кілаграмы (“плюс” 614 кілаграмаў). 

Такім чынам, колькасна праграма “Малако” выканана. Назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі і па шэрагу якасных параметраў.

Па словах В.У.Броўкіна, забяспечыць і пераўзысці выкананне даведзенага прагнознага паказчыка па вытворчасці малака ўдалося дзякуючы, у першую чаргу, высокай тэхналагічнай дысцыпліне вытворчага звяна і пільнаму кантролю з боку звяна кіруючага. Сярод іншых фактараў поспеху Васілій Уладзіміравіч назваў добрую забяспечанасць высокаякаснысмі кармамі. Так, большасць гаспадарак здзяйсняла падкормку сенажом і ў летні перыяд, у кармленні выкарыстоўвалі БМВД — бялковыя вітамінна-мінеральныя дабаўкі.

ПРЫВАГІ

За справаздачны перыяд сельгаспрадпрыемствы рэалізавалі жывёлы (у жывой вазе) па ўсіх каналах збыту 6185 тон. Пры гэтым пагалоўе БРЖ у цэлым па раёне павялічылася да леташняга на 206 галоў да 30635 галоў, а сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе склалі 656 грамаў, што вышэй за вынік 2011 года на 26 грамаў.  Валавыя прывагі БРЖ у 2012 годзе склалі 4781 тону (102,7 працэнта да 2011 года). Колькасць свіней павялічылася на 872 галавы да 23538 галоў, валавыя прывагі свіней склалі 2549 тон, ці 110,8 працэнта да ўзроўню 2011 года. Сярэдняя вага адной галавы, пастаўленай на мясакамбінаты: БРЖ, — 424 кілаграмы, свіней — 99 кілаграмаў.

Сярод сельгаспрадпрыемстваў зніжэнне колькасці БРЖ дапушчана ў ЗП “Штотц Агра – Сервіс” (“мінус” 290 галоў), ПСУП “Азярыцкі – Агра” (“мінус” 47 галоў) і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” (“мінус” 37 галоў), змяншэнне пагалоўя кароў дапушчана толькі ЗП “Штотц Агра – Сервіс” (“мінус” 21 галава).

У разрэзе сельгаспрадпрыемстваў найвышэшыя сярэднесутачныя прывагі БРЖ у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 722 грамы; у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 687 грамаў, у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 673 грамы, у філіяле ААТ “БелАЗ” СВК “Першамайскі” — 663 грамы, у РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 653 грамы,  у РДУП “Шыпяны – АСК” — 610 грамаў, у ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 583 грамы, у РСУП “Пятровічы” — 536 грамаў. Валавыя прывагі БРЖ у параўнанні з 2011 годам найбольш — да 1036 тон (113,8 працэнта ў параўнанні з 2011 годам) забяспечылі жывёлаводы ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Да 398 тон (113,3 працэнта) выраслі валавыя прывагі ў СВК “Першамайскі”, да 375 тон (112,1 працэнта) — у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, да 403 тон (108,8 працэнта) — у РДУП “Шыпяны – АСК”, да 214 тон (105,7 працэнта) — у РСУП “Пятровічы”, да 1042 тон (101,4 працэнта) — у ПСУП «Азярыцкі – Агра». Зніжэнне валавых прываг БРЖ у 2012 годзе дапусцілі толькі ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — да 1062 тон (95,1 працэнта да ўзроўню 2011 года) і ЗП “Штотц Агра – Сервіс”  — да 251 тоны (73,7 працэнта).

Валавыя прывагі свіней у разрэзе гаспадарак узраслі істотна — да 243 тон — у ПСУП “Смалявічы – Сузон” (155 працэнтаў да 2011 года); да 225 тон (124 працэнты) — у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”; да 690 тон (121,4 працэнта) — у СВК “Першамайскі”; да 1116 тон (112,4 працэнта) — у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Неаатрымалі валавых прываг свіней толькі ў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” 275 тон, ці 82,1 працэнта да 2011 года.

МАЛАДНЯК

Прыплод цялят на сельгаспрадпрыемствах раёна ў 2012 годзе склаў 11469 галоў (101,9 працэнта да 2011 года). У разрэзе сельгаспрадпрыемстваў: у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” атрымалі 812 галоў прыплоду цялят (125,7 працэнта да 2011 года); у РСУП “Пятровічы” — 613 галоў (112,5 працэнта); у СВК “Першамайскі” — 1004 галавы (110,9 працэнтаў); у РДУП “Шыпяны – АСК” — 929 галоў (101,8 працэнта); у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 2674 галавы (101,2 працэнта); у ААТ “Смалявіцкая бройлерая птушкафабрыка” — 2514 галоў (100 працэнтаў); у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 2273 галавы (97,5 працэнта); у ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 650 галоў (84 працэнты).

Прыплод парасят у цэлым па раёне склаў 32867 галоў, або 107,3 працэнта да 2011 года. Хуткімі тэмпамі нарошчвалася пагалоўе ў ПСУП “Смалявічы – Сузон”, дзе атрымалі 1145 парасят, ці 120,8 працэнта да 2011 года, і ў СВК “Першамайскі”, дзе атрымалі 8699 парасят (114,3 працэнта). У абсалютных лічбах несумненны лідэр — ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта”, дзе атрымалі прыплоду парасят 17067 галоў (112,4 працэнта). У ААТ  “Смалявіцкая бройлерная птушкафабыка” атрымалі за мінулы год 2548 галоў парасят, ці 103,2 працэнта да ўзроўню 2011 года, а вось у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” атрымалі толькі 812 галоў прыплоду парасят (88,8 працэнта да ўзроўню 2011 года)

У цэлым, мінулы год быў, хаця і напружаным, але паспяховым для жывёлагадоўчай галіны. На бягучы год даведзены яшчэ вышэйшыя заданні.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 17 – 18  от 23.01.2013 г.