МІНУЛЫ ГОД — З РЭКОРДНЫМ ДЛЯ ГАСПАДАРКІ НАМАЛОТАМ
Дыпломам Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй узнагароджана Рэспубліканскае сельскагаспадарчае дачэрняе ўнітарнае прадпрыемства “Шыпяны – АСК”. Калектыў, узначальвае які дырэктар Віталій Мікалаевіч Казлоў, прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый у галіне раслінаводства. Аграрыі дадзенай гаспадаркі забяспечылі ў 2012 годзе выхад кармавых адзінак з аднаго бала-гектара сельскагаспадарчых угоддзяў 189 кілаграмаў, ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі — 53,4 цэнтнера з гектара, прыбытковае вядзенне галіны — прыбытак склаў 11290 мільёнаў рублёў.

РСДУП “Шыпяны – АСК” мае статус элітнай гаспадаркі па вырошчванню збожжавых, зернебабовых і крупяных культур. Яно і своеасаблівы палігон для выпрабавання прагрэсіўных тэхналогій у раслінаводстве. Прадпрыемства ажыццяўляе самую непасрэдную сувязь аграрнай навукі з канкрэтнай вытворчасцю, з’яўляючыся адным з падраздзяленняў РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству».
Дзякуючы ўвядзенню першага ў краіне завода па давядзенню насення да патрэбных кандыцый і бездакорна якаснаму выкананню патрабаванняў агратэхнікі вырошчвання ўсіх культур гаспадарка па праву можа называцца лідэрам насенняводчай галіны.
У іншых накірунках прадпрыемства развіваецца не менш паспяхова. Напыклад, зараз актыўна вядзецца будаўніцтва новага малочнатаварнага комплексу у аграгарадку Алесіна, што дазволіць вывесці на якасна новы ўзровень вытворчасць малака.
Дарэчы, валавая вытворчасць зерня ў гаспадарцы ў 2012 годзе ў параўнанні з папярэднім годам павялічылася прыблізна на чвэрць.
Кар. “КС”.
Информацию читайте в номере 43 – 46 от 23.02.2013 г.