СТАРАННАЯ ПРАЦА І ДАСЯГНЕННІ НАВУКІ
Сярод сельскгаспадарчых арганізацый у галіне жывёлагадоўлі пераможцам раённага спаборніцтва прызнана Рэспубліканскае дачэрняе ўнітарнае прадпрыемства па племянной справе “ЖодзінаАграПлемЭліта”, узначальвае якое Анжаліка Пятроўна Гушчэня. Работнікі прадпрыемства забяспечылі вытворчасць малака на 100 гектараў сельгасугоддзяў 1911 цэнтнераў, сярэдні надой малака ад адной каровы — 7401 кілаграм, прыбытковае вядзенне галіны — 15941 мільён прыбытку.

На прадпрыемстве падкрэсліваюць, што ў мінулым годзе пэўных поспехаў дасягнулі дзякуючы напружанай працы ўсяго калектыву — рабочых, спецыялістаў і кіраўнікоў рознага ўзроўню. Зразумела, значную ролю адыграла падтрымка кіраўнікоў, навукоўцаў і спецыялістаў Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі і Смалявіцкага райвыканкама.
Аналізуючы дзейнасць за мінулы год, тут прыходзяць да высновы, што яшчэ ёсць рэзервы для больш эфектыўнай работы па выкананні прагнозных паказчыкаў і пастаўленых перад калектывам задач.
ДП «ЖодзінаАгра- ПлемЭліта» мае статус базавай гаспадаркі РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі». На базе высокатэхналагічных інавацыйных аб’ектаў сфарміраваны і функцыянуе сельскагаспадарчы навукова-тэхналагічны палігон для аграрнай навукі.
Будаўніцтва сучаснага малочнатаварнага комплексу на 1000 галоў дойнага статка з біягазавай устаноўкай у вёсцы Расошнае, рэканструкцыя малочнатаварнай фермы «Жажэлка», рэалізацыя ўсіх іншых пачатых і запланаваных праектаў РДУП «ЖодзінаАграПлем- Эліта» дазволіць у бліжэйшай песпектыве атрымліваць яшчэ больш малака, мяса, збожжа, павысіць рэнтабельнасць вытворчасці і прадукцыйнасць працы.
Кар. “КС”.
Информацию читайте в номере 43 – 46 от 23.02.2013 г.