21 сакавіка прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва раёна па тэме: “Хатынь: знак вечнай памяці і смутку беларускага народа. Да 70-годдзя трагедыі.”
У працоўных і вучэбных калектывах у гэты дзень гаварылася аб тым, што для Беларусі сакавіцкія дні 2013 адзначаны сумнай датай: 70 гадоў таму на Зямлі не стала Хатыні. Знікла з жыцця ціхая беларуская вёсачка. Ад рук нацыстаў загінулі амаль усе яе жыхары. У Хатыні жылі звычайныя беларускія сяляне, апрацоўвалі зямлю, вырошчвалі збожжа, бульбу, стагавалі сена, гадавалі дзяцей, спраўлялі вяселлі і святы, марылі пра будучыню, якая для іх не наступіла. Хатынь не проста старонка Вялікай Айчыннай вайны, гэта сімвал вялікай трагедыі, наш боль, наш гнеў.

Для правядзення адзінага дня інфармавання ў ДУП “Смалявіцкае ПМС” прыбылі першы намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Вячаслаў Мікалаевіч Лапатка і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Павел Прохаравіч Графутка.
Суцішна было ў кабінеце, дзе праходзіла сустрэча з калектывам Смалявіцкага ПМС, калі П.П.Графутка вёў аповед пра падзеі 22 сакавіка 1943 года, пра дзень, які стаў апошнім для 149 хатынцаў. У гэты дзень на месцы ціхай лясной вёскі засталіся папялішча ды сіратлівыя коміны. Сёння няма вёскі Хатынь, але ёсць мемарыяльны комплекс “Хатынь”. У 1969 годзе на месцы трагедыі быў узведзены архітэктурна-скульптурны ансамбль пад адкрытым небам у памяць ўвекавечання ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1945 гадах. Ён стаў трагічным сімвалам мужнай і шматпакутнай Беларусі. І Смалявіцкую зямлю не абыйшла трагедыя. Былі спалены і ніколі не аднавіліся шэраг вёсак, масаваму вынішчэнню падверглася яўрэйскае насельніцтва Смалявічаў.
В.М.Лапатка падкрэсліў, што трагедыя Хатыні — не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. І сёння неабходна супрацьстаяць тым “даследчыкам”, якія спрабуюць абылгаць савецкі народ, выставіць яго захопнікам.
Пасля завяршэння сустрэчы члены калектыву ДУП “Смалявіцкае ПМС” мелі магчымасць задаць любыя пытанні свайму дырэктару Уладзіміру Іванавічу Матвеюку і работнікам райвыканкама, абмеркваць хвалюючыя іх праблемы.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: адзіны дзень інфармавання ў ДУП “Смалявіцкае ПМС”.
Фота А. ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 65 – 68 от 23.03.2013 г.