ДАВЕДКА
КУП “Смалявіцкая ЖКГ” з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў раёна. Абслугоўванне і рамонт жыллёвага фонду — 368 дамоў і больш за 5 тысяч кватэр, падача цяпла і вады, водаадвядзенне і добраўпарадкаванне 33 населеных пунктаў… Усім гэтым і многім іншым займаецца ЖКГ.
Прафсаюзная арганізацыя ЖКГ налічвае 817 членаў. Прафсаюз, ідэалагічная служба, фізкультурны сектар сумесна вядуць рознапланавую мэтанакіраваную работу, наладжваюць шматлікія мерапрыемствы: аказанне матэрыяльнай падтрымкі, шэфства, аздараўленне, віншаванні, паездкі, экскурсіі, святкаванні. Калектыў фізічнай культуры КУП “Смалявіцкая ЖКГ” — у ліку пераможцаў разнастайных спартыўных спаборніцтваў. Калектыў трэці год запар лідзіруе на абласным конкурсе мастацкай самадзейнасці.

Калі паўстала пытанне, пра каго пісаць у сувязі з набліжаючымся прафесійным святам камунальшчыкаў, за адказам далёка хадзіць не спатрэбілася. Зусім нядаўна, у адным з сакавіцкіх нумароў мы падавалі чытачам спісы пераможцаў раённага спаборніцтва працоўных калектываў. Сярод лепшых працаўнікоў структурных падраздзяленняў сацыяльнай сферы ганаровае месца займаў і калектыў кацельні №1 КУП “Смалявіцкая ЖКГ”. Чым не нагода пазнаёміцца з “насельніцтвам” буйнейшага ў раёне “каралеўства агню, вады і пары”? Хаця, наўрад ці можна ўваходзячыя ў склад камунальнага, і, тым больш, унітарнага прадпрыемства падраздзяленні назваць асобнымі каралеўствамі. Бо паміж каралямі непазбежныя рознагалоссі і нават усобіцы. А КУП “Смалявіцкая ЖКГ” — строга структурыраваная, цэнтралізаваная арганізацыя. Бо толькі дысцыплінаванасць і строгі парадак могуць прывесці да ладу такую складаную гаспадарку, як жыллёва-камунальная. На сёняшні дзень у зоне абслугоўвання смалявіцкіх камунальшчыкаў, так ці іначай, амаль увесь раён. Адзінаццаць жыллёва-эксплуатацыйных участкаў, буйнейшыя з якіх у Смалявічах, пасёлках Усяж і Зялёны Бор, аграгарадках Барсукі і Азярыцкая Слабада, водаправодна-каналізацыйная, кацельная і цеплавая гаспадаркі, вытворчая база, спецаўтагаспадарка патрабуюць да сябе увагі, увагі і ўвагі. Не кажучы ўжо пра фінансы.
Але спачатку — агульная інфармацыя пра кацельную гаспадарку КУП “Смалявіцкая ЖКГ”.
Сёння ў раённай ЖКГ маецца 20 кацельняў. Шэсць з іх працуюць з выкарыстаннем прыроднага газу, чатыры — з выкарыстаннем мясцовых відаў паліва, адна кацельня працуе на мясцовых відах і мазуце, дзевяць кацельняў — на мясцовым паліве і прыродным газе. Паміж ацяпляльнымі сезонамі для гарачага водазабеспячэння працуюць дванаццаць кацельняў, з іх восем — з выкарыстаннем мясцовых відаў паліва.
Згодна з праграмай па энергазберажэнні ў 2009 годзе зроблена замена цеплатрасаў працягласцю 8,4 кіламетра ў аднатрубным выкананні. Вядзецца мантаж газавага катла ў кацельні ў пасёлку Усяж, пачаліся работы па замене неэфектыўнага катла ДКВР 6,5/13 кацельні №1 горада Смалявічы на больш эканамічны.
У 2009 годзе пабудавана модульная кацельня ў аграгарадку Азярыцкая Слабада. Тут усталяваны катлы на мясцовых відах паліва і газавыя.
Подробную информацию читайте в номере 67 – 70 от 27.03.2010.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.