Як і ўсюды, новы навучальны год пачаўся і ў Жажэлкаўская базавай школе. З пэўным хваляваннем рыхтаваліся да працы настаўнікі, абагульнялі станоўчы вопыт, зацікаўлена спрачаліся аб арганізацыі вучэбнай работы на кожным уроку, пераглядалі планы, канспекты, дапаможнікі, дыдактычны матэрыял. Папоўнілася новымі падручнікамі і метадычнай літаратурай школьная бібліятэка. І ўся школа прыкметна абнавілася перад пачаткам навучальнага года, усюды – светла, чыста, утульна. Хочацца хутчэй уключыцца ў навучальны працэс, сесці за парты, адкрыць падручнікі, удыхнуць такі непаўторны пах друкарскай фарбы, атрымаць першую адзнаку па любімым прадмеце.
Як і ўсюды, новы навучальны год пачаўся і ў Жажэлкаўская базавай школе. З пэўным хваляваннем рыхтаваліся да працы настаўнікі, абагульнялі станоўчы вопыт, зацікаўлена спрачаліся аб арганізацыі вучэбнай работы на кожным уроку, пераглядалі планы, канспекты, дапаможнікі, дыдактычны матэрыял. Папоўнілася новымі падручнікамі і метадычнай літаратурай школьная бібліятэка. І ўся школа прыкметна абнавілася перад пачаткам навучальнага года, усюды – светла, чыста, утульна. Хочацца хутчэй уключыцца ў навучальны працэс, сесці за парты, адкрыць падручнікі, удыхнуць такі непаўторны пах друкарскай фарбы, атрымаць першую адзнаку па любімым прадмеце.
Першы званок стаў пачаткам падарожжа вучняў у краіну ведаў, дзе настаўнік з яго прафесійнай перакананасцю, любоўю і высокай патрабавальнасцю да дзяцей, глыбокімі ведамі разам з вучнямі будуць шукаць адказы на адвечныя пытанні школьных прадметаў, разам рабіць адкрыцці і пазнаваць свет.
У размове з настаўнікамі і бацькамі вучняў дырэктар школы Марыя Максімаўна Сашчанкава падкрэслівала, што новы навучальны год патрабуе ад іх высокай адказнасці за вынікі сумеснай працы , што зрабіць усіх вучняў выдатнікамі немагчыма, бо кожны мае свае здольнасці і схільнасці, а таму патрэбна адкрыць і развіць тое, што закладзена прыродай, выхаваць высакароднасць, чалавечнасць, спагадлівасць. Навучанне і выхаванне разглядаюцца настаўнікамі гэтай школы як непарыўныя часткі адзінага працэсу адукацыі.
Сёння прыярытэтным у школе з’яўляецца ідэалагічнае выхаванне, якое фарміруе грамадзяніна, патрыёта, творцу. Менавіта таму другога верасня школьны дзень пачаўся з урока “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”, прысвечанага Дню ведаў. Быў гэты ўрок асабліва ўзнёслым і светлым, бо настаўнікі і вучні вялі гутарку аб роднай зямлі, Беларусі, яе творцах і гістарычным мінулым. Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, прайшлі гістарычнымі шляхамі-дарогамі, далучыліся да адвечных крыніц і каштоўнасцей беларускай нацыянальнай культуры. Сардэчна і зацікаўлена вялі размову са сваімі выхаванцамі класныя кіраўнікі Л.В.Ліпневіч, Н.М.Ляховіч, А.Г.Траццякова, В.В.Куст, В.У.Літвіновіч. Былі выбраны такія формы зносін як урок-роздум, урок-памяць, урок-экскурсія, урок-канцэрт, дзе вучні далучыліся да культурных і духоўных традыцый свайго народа праз сувязь пакаленняў.
Аб пераемнасці паміж пакаленнямі, аб цеснай сувязі гісторыі і сучаснасці, аб магчымасці звярнуцца да тысячагадовых традыцый народа, аб адказнасці чалавека перад сваёй Радзімай, народам — аб усім гэтым на творчай сустрэчы расказвалі вучням і настаўнікам госці школы дырэктар Смалявіцкага краязнаўчага музея Кацярына Пятроўна Галадок і галоўны захавальнік музея Паліна Сяргееўна Хлюпнева. Глыбокі след пакінуў дыялог Паліны Сяргееўны з вучнямі, якія заварожана слухалі аповед аб экспанатах музея, аб той працы, што была зроблена па адшукванню і захоўванню рэдкіх і каштоўных матэрыялаў. Кніжныя рэліквіі, франтавыя паштоўкі, рэдкія манеты, мастацкія вырабы распавядалі аб лёсе народа і краіны. Гісторыя Смалявіччыны зацікавіла не толькі сваёй мінуўшчынай, але і падкрэсліла творчую працу, талент, высакародную адданасць нашых землякоў свайму роднаму краю. Акадэмік Васілій Феафілавіч Купрэвіч, Герой Савецкага Саюза Пётр Іванавіч Купрыянаў, Герой Сацыялістычнай Працы Барыс Маркавіч Голубеў, пісьменнік і перакладчык Язэп Семяжок сваім жыццём і дзейнасцю праславілі наш раён. У культурным асяроддзі рэспублікі добра вядомае імя нашай зямлячкі народнай артысткі Беларусі Таццяны Рыгораўны Мархель. Мы ганарымся алімпійскімі чэмпіёнкамі па гімнастыцы смалевічанкамі Марынай Лобач і Антанінай Кошаль, заслужанай настаўніцай Верай Яўстаф’еўнай Раманавай і многімі іншымі знакамітымі ўраджэнцамі Смалявіччыны.
Паліна Сяргееўна падкрэсліла, што дзеці павінны пасцігаць душу народа, яго мудрасць, яго мову, што дае магчымасць праз айчынную гісторыю і культуру далучацца да сусветнай культуры і агульначалавечых каштоўнасцей.
Пазнаць свет і сваю Айчыну дапамагаюць экскурсіі ў музеі. А таму дырэктар музея Кацярына Пятроўна запрасіла вучняў прыходзіць у музей, цікавіцца новымі экспанатамі, стаць актыўнымі ўдзельнікамі навуковых распрацовак і пошукавай дзейнасці.
Доўга не разыходзіліся вучні, разглядаючы на экспазіцыі музейныя каштоўнасці, задавалі пытанні. І міжволі падумалася, што зярняткі патрыятызму, дабрыні, культуры мовы, гісторыі абавязкова павінны даць добрыя ўсходы, бо школа – нібы хлебная ніва, на якой расце будучыня нашай Беларусі. А гэта самая дарагая ўзнагарода для настаўніка: калі ў вачах дзіцяці свеціцца радасць далучэння да роднага слова і да роднай зямлі, дзе “растуць зярнятак каласы”.
Вера ЛІТВІНОВІЧ, настаўніца Жажэлкаўскай школы.
Подробную информацию читайте в номере 213 – 216 от 14.09.2013 г.