Трэцяга ліпеня – гэта вялікае свята для кожнага беларуса. Яно з’яўляецца яркім і вечным увасабленнем гераічнага мінулага нашага народа за сваю свабоду і незалежнасць.
Доблесным ветэранам, заваяваўшым доўгачаканы мір і свабоду, мільёнам паўшых землякоў – беларусаў, якія засталіся на палях вайны, бязвінна загінуўшым у вайну ахвярам, новаму пакеленню беларусаў быў прысвечаны ўрачысты мітынг да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адбыўся ля абеліску на цэнтральнай плошчы горада Смалявічы.
Кветкі і вянкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, моладзі і ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў былі ўзложаны да помніка.
Са святам усіх прысутных павіншаваў старшыня Смалявіцкага райвыканкама Андрэй Ратомскі. Ён адзначыў, што гэты дзень нагадвае ўсім нам аб доўгім і цяжкім шляху станаўлення нашай краіны.
– Мы ведаем кошт сапраўднай перамогі, усведамляем моц адзінства народа, яго патрыятызм і веру ў будучыню, разумеем, што суверынетэт – гэта наша галоўнае дасягненне, – адзначыў Андрэй Ратомскі. – Мы ўсе разам пішам гісторыю нашай краіны, незалежнай Беларусі. Наш абавязак – захаваць пспадчыну і дасягненні нашых бацькоў і дзядоў.
У памяць аб загінуўшых салдатах, стаяўшых на смерць за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у памяць аб усіх нашых земляках, загінуўшых на франтах вайны, прайшла хвіліна маўчання.
Да прысутных звярнуўся падпалкоўнік, член прэзідыўма раённага Савета ветэранаў Георгій Пляц. Ён наканаваў маладому пакаленню беларусаў-смалевічан назаўсёды зберагчы мір, захаваць памяць аб загінуўшых, з павагай адносіцца да ветэранаў вайны і працы.
Ад імя моладзі Смалявіччыны перад удзельнікамі мітынгу выступіла вучаніца дзевятага класа другой гарадской школы Паліна Руцкая, якая заверыла, што маладое пакаленне гатова ўзяць на сябе адказнасць за дабрабыт і бяспеку нашай краіны.
Кар. «КС».
Фота Наталлі ВЯРБІЦКАЙ.