Хаценава — невялікая
вёсачка Усяжскага сельсавета, шматпакутная, знішчаная ў гады Вялікай Айчыннай
вайны, але ўзведзеная зноў. Даволі сціплая ў памерах, не можа яна пахваліцца і
вялікай колькасцю насельніцтва, на сённяшні дзень там налічваецца каля
шасцідзесяці жыхароў. Канешне, улетку ў ёй больш шумна: прыязджаюць дзеці,
унукі, праўнукі, наведваюцца і дачнікі.
Хаценава — невялікая вёсачка Усяжскага сельсавета, шматпакутная, знішчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але ўзведзеная зноў. Даволі сціплая ў памерах, не можа яна пахваліцца і вялікай колькасцю насельніцтва, на сённяшні дзень там налічваецца каля шасцідзесяці жыхароў. Канешне, улетку ў ёй больш шумна: прыязджаюць дзеці, унукі, праўнукі, наведваюцца і дачнікі.
Пэўна ўжо ніхто, нават з тутэйшых жыхароў, не памятае, калі нарадзілася вёска, у які дзень трэба святкаваць яе дзень нараджэння. Але, нягледзячы на гэта, у сельсавеце вырашылі падараваць мясцовым жыхарам свята. І хоць дата яго правядзення была не запланаванай, мерапрыемства адбылося і мела вялікі поспех.
На тэрыторыі Хаценава няма ніякіх устаноў, якія б неслі, як гавораць, культуру ў масы, ды і, дарэчы, самой масы. Таму свята жыхарам вёскі і яе гасцям падаравалі работнікі і артысты Усяжскага Дома культуры, які ўзначальвае Наталля Іванаўна Сташкевіч.
Гэта падзея ўзрушыла тутэйшых жыхароў. Некаторыя нецярплівыя прыйшлі раней, дапамаглі выбраць месца для імправізаванай сцэнічнай пляцоўкі, сабралі па хатах лаўкі, каб было дзе прысесці. Пакрыху стала збірацца публіка: хто прыйшоў пехатою, хто прыехаў на веласіпедзе.
Вось і свята: твары людзей святлелі. Для іх гэтая вёска — маленькая Радзіма. І любяць яны яе ўсім сэрцам. І слова добрае кранае душу, і святлей і цяплей у ёй робіцца.
А пачалося свята з віншаванняў. Першым перад прысутнымі выступіў старшыня Усяжскага сельвыканкама Сяргей Рыгоравіч Грыцкевіч. Ён павіншаваў жыхароў вёскі і пажадаў ім моцнага здароўя і дабрабыту.
А потым пайшло ўшанаванне тых, хто тут нарадзіўся, пражыў усё жыццё і жыве па сёняшні дзень, хто аддаў усю сваю сілу гэтай зямельцы. Гэта — простыя, сціплыя, працавітыя жанчыны. Яны добрыя гаспадыні, клапатлівыя маці і самыя лепшыя ў свеце бабулі. Гэта Галіна Рыгораўна Красуцкая, Яўгенія Давыдаўна Мятліцкая, Надзея Антонаўна Лойка, Вера Яўменаўна Змітровіч, Леаніда Пятроўна Лойка, Наталля Кірылаўна Лашук, Вера Дзянісаўна Чыжык. Не забыліся павіншаваць і старэйшых жыхарак вёскі — Матрону Мікалаеўну Чыжык і Аляксандру Емяльянаўну Грынкевіч.
А мужчыны, пад стаць сваім жанчынкам, такія ж працавітыя, руплівыя, масцеравыя, яны ўмеюць справіць усялякую вясковую работу — араць, сеяць, касіць. Самыя старэйшыя жыхары вёскі — Васіль Васільевіч Мятліцкі, Анатоль Мікалаевіч Лойка.
Музычныя падарункі прагучалі ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля «Маладзічкі” і маладых, прыгожых, таленавітых салістаў — Генадзя Краўчанкі, Кацярыны Грынкевіч, Яўгеніі Макарэвіч.
Верш, прысвечаны вёсцы, дзе жылі бацькі, усім прысутным падаравала ўдзельніца «Маладзічак” Ала Уладзіміраўна Лойка, якая зараз сама жыве ў вёсцы Хаценава.
Час мерапрыемства прабег непрыкметна. Задаволеныя, з добрым настроем, з усмешкамі на тварах, аднавяскоўцы не спяшаліся разысціся. Хацелася падзяліцца ўражаннямі, даведацца пра апошнія местачковыя навіны. Калі ж яшчэ так збяруцца! Падыходзілі да ўдзельнікаў самадзейнасці, шчыра дзякавалі за ўвагу да сябе і за свята. А арганізатары свята і ўдзельнікі канцэрта дзякавалі хаценаўцам за цёплы прыём, разуменне, гарачыя апладысменты і добрыя адносіны.
Марына МІХАЙЛОЎСКАЯ.
На здымку: народны фальклорны ансамбль «Маладзічкі”.
Фота з архіва Усяжскага Дома культуры.
Информацию читайте в номере 229 – 232 от 04.10.2014 г.