Кожную нядзелю ў касцёле
Святога Валянціна ў г.Смалявічы праходзіць Імша (асноўнае літургічнае дзеянне ў
касцёле) для дзяцей. Адразу пасля ее настаяцель парафіі Айцец Андрэй Квяцінскі
пачынае размову з дзецьмі, разказвае ім, што ёсць Бог, што касцёл – гэта дом
Божы, што людзі ідуць туды, каб сустрэцца з Богам, расказвае, што такое дабро і
як важна здзяйсняць добрыя ўчынкі. Размову з дзецьмі Айцец Андрэй вядзе
даступна і цікава, задае ім пытанні, распавдае пра незвычайныя выпадкі.

 

Кожную нядзелю ў касцёле Святога Валянціна ў г.Смалявічы праходзіць Імша (асноўнае літургічнае дзеянне ў касцёле) для дзяцей. Адразу пасля ее настаяцель парафіі Айцец Андрэй Квяцінскі пачынае размову з дзецьмі, разказвае ім, што ёсць Бог, што касцёл – гэта дом Божы, што людзі ідуць туды, каб сустрэцца з Богам, расказвае, што такое дабро і як важна здзяйсняць добрыя ўчынкі. Размову з дзецьмі Айцец Андрэй вядзе даступна і цікава, задае ім пытанні, распавдае пра незвычайныя выпадкі.

Сёння многія хозяць у касцёл цэлымі сем’ямі. Так, на прыкладзе бацькоў дзеці бачаць павагу і пашану да Бога і сур’ёзнае стаўленне да рэлігіі, глядзяць, як паводзяць сябе бацькі падчас Імшы, як яны моляцца. Сумеснае наведванне касцёла сапраўды ўмацоўвае адносіны паміж членамі сям’і, паміж Богам і сям’ёй як цэласнай адзінкай.

У гэтую надзялю пасля Святой Імшы дзеці разам з сястрой Любамірай і Марыяй Чарняўскай, якія выкладаюць у нядзельнай школе пры касцёле, адправіліся ў Прылепы, дзе для ўдзельнікаў ансамбля народнай песні «Суседзі” паказалі цікавы святочны спектакль пра нараджэнне Хрыста. Ангеліна Бусько, Андрэй і Паліна Барысевіч, Герберд і Марыя Шкубель, Влад Фомчанка, Влад Бязрукаў, Грынцевіч Фёдар пераапрануліся ў бібліейскія персанажы і паведалі прысутным аб тым, як Іосіф і Марыя, якія жылі ў гора- дзе Назарэце, адправіліся ў Віфлеем па загаду імператара Аўгуста для перапісі насельніцтва. Але калі яны прыйшлі туды, знайсці дзе-небудзь месца для пражывання ім не ўдалося, паколькі горад быў перапоўнены. Таму Іосіф з Марыяй уладкаваліся на начлег за горадам у выкапнёвай пячоры, у якой утрымлівалі жывёлу. У гэту ж ноч прасвятая Марыя нарадзіла хлопчыка, якога сама спавіла і паклала ў яслі – месца, прызначанае для корму жывёлы, дзе Ісус і правёў першую ноч. Нараджэнне Ісуса Хрыста было азначана падзеямі, якія абвясцілі свету аб яго з’яўленні. Першымі даведаліся аб гэтым пастухі, якія сцераглі ноччу на загарадных лугах жывёлу ад драпежных звяроў.

Да іх з’явіўся Божы Анёл са словамі: «Не палохайцеся, я абвяшчаю Вам вялікую радасць, якая будзе радасцю і ўсім людзям. Сёння нарадзіўся ў горадзе Давідавым Збаўца, які ёсць Хрыстос Гасподні. I вось вам знак: вы знойдзеце дзіця ў пялёнках, якое ляжыць у яслях”. Адначасова ў небе з’явілася вялікая колькасць светлых Анёлаў, якія ўхвалялі Бога песнямі. Пастухі, напалоханыя і здзіўленыя такой весткай з нябёс, першымі знайшлі Сына Гасподняга ў яслях і нізка пакланіліся яму…

Апаведна сюжэту хрысціянскага падання ў тэатральнай пастаноўцы былі ўсе дзеючыя асобы: пастухі, Марыя, Іосіф, Анёл. Дзеці вельмі добра падрыхтаваліся і на адным дыханні распавялі прысутным біблейскую гісторыю.

У адказ і падзяку дзецям удзельнікі народнага ансамбля песні «Суседзі” праспявалі калядныя песні. А кіраўнік аўтаклуба Ларыса Уладзіміраўна Бусько, якая таксама прымала актыўны ўдзел у пастаноўцы, падаравала кожнаму прысутнаму фігуркі біблейскіх персанажаў. На яе погляд, безумоўна, дзецям цікава чытаць дома евангельскія апавяданні аб Нараджэнні Хрыста, але разам з сябрамі абыграць гісторыю светлага свята падчас тэатральнай пастаноўкі, калі кожны стараецца ўнесці свой уклад у падрыхтоўку свята, прынесці свой дар нованароджанаму Збаўцу – незабыўная падзея ў жыцці. А яшчэ, што неменш важна, гэта сустрэча пакаленняў аб’яднала вернікаў агульнай ідэяй дабра і міласэрнасці і падаравала надзею на лепшае і светлае.

Наталля ТЫШКОЎСКАЯ.

На фота: «Суседзі» і іх госці.

Фота аўтара.

Информацию читайте в номере 9 – 12 от 17.01.2015 г.