Купалле, якое адзначаецца 6 ліпеня, — старадаўняе свята сонца і агню,  сталасці лета, росквіту прыроды і ўрадлівасці зямлі. У славян бытавала павер’е, што купальскім ранкам сонца выплывае з-за гарызонту «іграючы»  і ствараецца ўражанне, быццам яно “купаецца”. Гэты дзень папярэднічае вялікаму хрысціянскаму святу – дню нараджэння Іаана Хрысціцеля (7 ліпеня). У свядомасці людзей гэтыя святы зліліся ў адно вялікае святкаванне, напоўненае мноствам абрадаў, песень, легенд.

Купалле, якое адзначаецца 6 ліпеня, — старадаўняе свята сонца і агню,  сталасці лета, росквіту прыроды і ўрадлівасці зямлі. У славян бытавала павер’е, што купальскім ранкам сонца выплывае з-за гарызонту «іграючы»  і ствараецца ўражанне, быццам яно “купаецца”. Гэты дзень папярэднічае вялікаму хрысціянскаму святу – дню нараджэння Іаана Хрысціцеля (7 ліпеня). У свядомасці людзей гэтыя святы зліліся ў адно вялікае святкаванне, напоўненае мноствам абрадаў, песень, легенд.

У гэты дзень з раніцы парыліся ў лазні, падлогу ў якой засцілалі травой. Хворых людзей ўносілі ў лазню на пякучай крапіве і парылі іх гаючымі травамі. Днём купаліся ў рэках і сажалках – “закупываліся на ўсё лета”. А на беразе ўвесь дзень гучалі купальскія спевы.

Бабулі прыводзілі дзяцей   ўмыцца ў сцюдзёных крыніцах, затым кідалі ў ваду медныя грошы – на шчасце.

У гэты перыяд года — самы доўгі дзень і самая кароткая ноч. Лічыцца, што ў гэты час сонца максімальна аддае сваю сілу, энергію, таму і лекавыя травы  асабліва гаючыя.

 У народзе бытавала павер\’е, што 6 ліпеня нельга нічога прадаваць, даваць дарам або пазычаць, асаблівым грахом лічылася аддаць агонь ці хлеб.

Ноччу  ж на Купалле, меркавалася, усялякая нечысць (ведзьмакі, русалкі, лесавікі) выходзіла на свой промысел.  Каб засцерагчыся, сяляне раскладвалі ля парога, на падваконніках пякучую крапіву, ля ўваходаў  на жывёльны двор ставілі  асінавыя калы. А яшчэ калі гэтай ноччу да ўзыходу сонца нарваць кветак Івана-ды-Мар’і і раскласці па кутах дома, то злодзей ніколі не зойдзе ў дом.

Пад вечар юнакі збіралі ўсялякія старыя рэчы, паленне і палілі касцёр. У купальскім агні палілі адзенне хворага чалавека і ўсе іншыя непатрэбныя рэчы, каб з імі пазбавіцца ад зла і непрыемнасцей. Ля кастра праводзіліся гульні, карагоды, якія суправаджаліся песнямі. Абавязковым атрыбутам свята былі вянкі з кветак і траў. Юнакі і дзяўчаты, узяўшыся за рукі, скакалі праз агонь, каб пазбавіцца хвароб, а таксама,— як своеасаблівыя   “заручыны”  перад прадстаячым вяселлем.   У купальскую ноч варажылі, шукалі папараць-кветку, збіралі лекавыя травы. А вось купацца ў гэтую ноч катэгарычна забаранялася.

Цудоўнае свята захоплівала ўсіх – ад старога да малога. Яго традыцыі і павер’і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

— А як вы адзначаеце Купалле? – спыталі мы ў нашых чытачоў.     

Марыя Сяргееўна Бахрова, жыхарка г.Смалявічы:

— На  маёй радзіме, а гэта ў Карэліцкім раёне, непадалёку ад пасёлка Мір, да Купалля рыхтаваліся загадзя. Збіралі лугавыя кветкі, у асноўным гэта быў жоўты і белы памарэннік, рамонкі, пералёт. Пералёт мама заўсёды асвячала ў царкве і трымала за іконай, каб ўсе няшчасці “пераляталі”, абыходзілі бокам наш дом.  Увечары на Купалле з гэтых кветак  плялі крыжыкі і кідалі іх на дах хаты, хлява, склепа, прымацоўвалі на веснічках. З гэтых кветак вілі вянкі і раніцай, калі выганялі ў поле кароў, вешалі ім  тыя вяночкі на рогі. Такія  вось былі абярэгі ад  няшчасцяў і хвароб.

Перад ўваходам ў хлеў трэба было абавязкова пакласці крапіву, каб ведзьма апякла сабе ногі, калі будзе ісці “даіць карову”. А бабулі на гэтае свята займаліся варажбой, зноў жа, каб адагнаць няшчасці, прывязвалі да ручак уваходных дзвярэй каляровыя банцікі, праводзілі абрады з зёлкамі. Моладзь жа весялілася ўсю ноч.

 

Подробную информацию читайте в номере 147 – 150 от 02.07.2010 г.

 

Падрыхтавала Э.ПАТАПЧЫК.