Няма патрэбы падрабязна казаць пра неабходнасць агароджвання жывёлагадоўчых ферм. Плот — гэта не толькі эстэтыка, але і санітарыя, і бяспека. На жаль, не ўсе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў у поўнай ступені усведамляюць неабходнасць гэтага простага, але такога неабходнага збудавання.
Няма патрэбы падрабязна казаць пра неабходнасць агароджвання жывёлагадоўчых ферм. Плот — гэта не толькі эстэтыка, але і санітарыя, і бяспека. На жаль, не ўсе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў у поўнай ступені усведамляюць неабходнасць гэтага простага, але такога неабходнага збудавання.
У канцы чэрвеня, на працягу двух дзён, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама правялі рэйды па фермах з адмысловай мэтай — праверыць агароджванне.
Па стану на 24 чэрвеня ў раёне мелася 69 ферм, якія складаліся з 245 памяшканняў. У тым ліку — 74 кароўнікі, 28 прафілакторыяў, 94 цялятнікі, 43 памяшканні для вырошчвання свіней, 6 канюшань. Праверка высветліла, што ўсе арганізацыі прыступілі да агароджвання жывёлагадоўчых памяшканняў. Але, трэба адзначыць, што цалкам работы былі праведзены толькі на ПСУП “Смалявічы – Сузон” і РСУП “Пятровічы”. На момант праверкі былі пачаты, але не завершаны работы ў такіх гаспадарках, як ПСУП “Азярыцкі – Агра”, АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, РУП “Шыпяны АСК”. У бягучым годзе не праводзілі далейшыя работы па агароджванню ферм такія гаспадаркі, як ЗП “Штотц Агра – Сервіс”, РДУП “Зарэчча” і філіял “Эксперыментальная база “Жодзіна” РДУП “Зарэчча”.
На дату праверкі шэраг сельскагаспадарчых арганізацый раёна не прыступаў да работ па агароджванню на 14 фермах:
ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — фермы “Чэрнікаўшчына”, “Мікалаевічы”, МТФ “Масцішча”;
ПСУП “Азярыцкі – Агра” — МТФ “Арэшнікі”;
АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — цёлачнік фермы “Слабада”;
ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — фермы “Палявая”, “Дубовікі”, СТФ “Залужжа”;
РУП “Шыпяны АСК” — ферма “Дабраводка”,
РДУП “Зарэчча” — МТФ “Зарэчча” і цялятнікі, ферма “Белая Лужа”;
Філіял “Эксперыментальная база “Жодзіна” РДУП “Зарэчча” — фермы “Калюга”, “В.Ляды” і МТФ “Барсукі”.
Аналіз, які правёў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Вячаслаў Мікалаевіч Лапатка, паказаў, што цалкам агароджана ў раёне толькі 42 працэнты фермаў, часткова агароджаны — 38 працэнтаў, не агароджаны — 20 працэнтаў. Хутчэй за іншых зможа справіцца з патрабаваннем паставіць агароджу вакол усіх жывёлагадоўчых памяшканняў ПСУП “Азярыцкі – Агра”. Тут пакуль не агароджана адна ферма (10 працэнтаў ад агульнай колькасці). А вось на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” з пяці ферм агароджана цалкам толькі адна, яшчэ адна — часткова. Астатнія ж агароджы не мелі.
Пытанне аб праведзенай рабоце па агароджванню жывёлагадоўчых ферм сельгасарганізацыямі раёна разглядалася на пасяджэнні Смалявіцкага райвыканкама. Пасля заслухоўвання інфармацыі намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.М.Лапаткі была адзначана станоўчая работа па агароджванні ферм на РСУП “Пятровічы”, ПСУП “Смалявічы – Сузон”. Кіраўнікам такіх сельгасарганізацый, як ПСУП “Азярыцкі – Агра”, АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, РУП “Шыпяны АСК”, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” было ўказана на неабходнасць завяршэння работ па агароджванні жывёлагадоўчых памяшканняў.
Праца па агароджванні ферм кіраўнікоў ЗП “Штотц Агра – Сервіс”, РДУП “Зарэчча”, філіял “Эксперыментальная база “Жодзіна” РДУП “Зарэчча” была прызнана нездавальняючай. Прынята рашэнне, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, хадайнічаць аб прыцягненні кіраўнікоў гэтых трох гаспадарак да дысцыплінарнай адказнасці.
Акрамя таго, вызначаны канкрэтныя тэрміны завяршэння агароджвання жывёлагадоўчых ферм.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.