Нядаўна эстафету святаў населеных пунктаў Драчкаўскага сельсавета прыняла вёска Калюга. Для вяскоўцаў гэта яшчэ адна прыемная нагода сабрацца разам з сябрамі і суседзямі, абмяняцца навінамі. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святу вёскі, праходзіла на
адкрытай пляцоўцы каля дома Івана Іванавіча Марціновіча, дзе разгарнулася выстава работ самадзейных майстроў. Аднавяскоўцы маглі палюбавацца саматканымі вырабамі і вышыўкай майстрых: Марыі Міхайлаўны Казлоўскай, Надзеі Рыгораўны Касцяневіч, Ніны Фамінічны Курыла.

 

 

 

Нядаўна эстафету святаў населеных пунктаў Драчкаўскага сельсавета прыняла вёска Калюга. Для вяскоўцаў гэта яшчэ адна прыемная нагода сабрацца разам з сябрамі і суседзямі, абмяняцца навінамі. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святу вёскі, праходзіла на адкрытай пляцоўцы каля дома Івана Іванавіча Марціновіча, дзе разгарнулася выстава работ самадзейных майстроў. Аднавяскоўцы маглі палюбавацца саматканымі вырабамі і вышыўкай майстрых: Марыі Міхайлаўны Казлоўскай, Надзеі Рыгораўны Касцяневіч, Ніны Фамінічны Курыла.

Трэба адзначыць, што свята вёскі пачалося значна раней: з навядзення парадку ў населеным пункце. Так, па традыцыі, быў праведзены конкурс на лепшы падворак. Пераможцамі ў ім сталі Леанід Мікалаевіч Мележ, Ніна Сцяпанаўна Зелянкевіч, Святлана Валер\’еўна Лухверчык і Алёна Васільеўна Мініна. Ім ад сельвыканкама былі выказаны падзякі і ўручаны падарункі.

На ўрачыстым мерапрыемстве таксама адзначалі жыхароў вёскі ў розных намінацыях. Так, ушаноўвалі доўгажыхарку вёскі Таццяну Мартынаўну Латушка, сямейную пару Івана Іванавіча і Жаны Леанідаўны Марціновіч, якія ў гэтым годзе адзначылі каралавае вяселле, шматдзетную сям\’ю Аксаны Анатольеўны Бугаёнак і Сяргея Мікалаевіча Шчурка, якія выхоўваюць чацвёра дзяцей, юбіляраў: Уладзіміра Ігнатавіча Колтуна, якому споўнілася 80 гадоў, і Марыю Міхайлаўну Казлоўскую, якая адзначыла 75-годдзе. Усе яны атрымалі падарункі ад Драчкаўскага сельвыканкама.

Цікавую канцэртную праграму для вяскоўцаў падрыхтавалі артысты Драчкаўскага і Пятровіцкага сельскіх Дамоў культуры. Народныя і лірычныя песні, гумарыстычныя сцэнкі, яркія выступленні ансамбля народнай песні «Рэчанька” і гумарыстычнага гурта ” Зажыгалкі” зрабілі гэты дзень па сапраўднаму святочным. Дар’я Карогвіч і Мікалай Недасека для маленькіх гледачоў прапанавалі дзіцячую гульнёвую праграму. Жыхары і госці разам спявалі і танцавалі, а Аляксей Зелянкевіч для аднавяскоўцаў падрыхтаваў усходні танец.

Драчкаўскі сельвыканкам вельмі ўдзячны за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні свята старасце вёскі Калюга Ніне Сцяпанаўне Зелянкевіч, ляснічаму Драчкаўскага лясніцтва, дэпутату Смалявіцкага раённага Савета дэтутатаў Аляксею Жанавічу Ракоўскаму, намесніку дырэктара РСУП » Пятровічы” Уладзіміру Пятровічу Басану.

Марына ГНЕДЧЫК, старшыня Драчкаўскага сельвыканкама.

На фота: на свяце вёскі Калюга.

Информацию читайте в номере 207 – 208 от 09.09.2015 г.