Пэўны час назад на рагу
скверыка перад гарадскім Домам культуры
ў Смалявічах пасялілася незвычайная птушка. Можа, сам арол, а, можа, слаўны сокал – гэта, як на
яго глянуць. Прыгожы, горды птах, крылы магутныя, уся яго птушыная постаць напоўнена
ўпэўненасцю і сілай. Здаецца, зараз узмахне крыламі і паляціць, аглядаючы горад зоркім вокам.

 

 

 

Пэўны час назад на рагу скверыка перад гарадскім Домам культуры ў Смалявічах пасялілася незвычайная птушка. Можа, сам арол, а, можа, слаўны сокал – гэта, як на яго глянуць. Прыгожы, горды птах, крылы магутныя, уся яго птушыная постаць напоўнена ўпэўненасцю і сілай. Здаецца, зараз узмахне крыламі і паляціць, аглядаючы горад зоркім вокам.

Гэта нашы работнікі камунальнай службы не пазбаўлены рамантычнасці. Яны пасялілі скульптуру пярнатага прыгажуна на клумбе сярод кветак. І ён прыжыўся тут, бы ў сябе дома. А многія смалевічане яго ўжо палюбілі, фатаграфуюцца каля яго, малым дзецям паказваюць, кажуць, што птушка – не звычайная, а чароўная. Калі, кажуць, пагладзіць-пацерці рукой яе дзюбу, то гэта – к грашам! Пэўна, маюць рацыю народныя прыкметы. Бо як ні станавіся перад птушкай – ці перадам, ці задам, як гаворыцца ў казках, ці налева пойдзеш, ці направа – то ўсё роўна трапіш у банк: Беларусбанк або Белаграпрамбанк, размешчаныя непадалёку. І прыкмета абавязкова збудзецца.

Але чаго там гадаць – можна ж праверыць!

Э.ПАТАПЧЫК.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 215 – 220 от 19.09.2015 г.