АПРАЎДВАЮЦЦА СПАДЗЯВАННІ НА ЎРАДЖАЙ
             
Каб былі здаровымі, шчаслівымі і багатымі! Такімі былі шчырыя пажаданні камбайнерам, вадзіцелям і ўсім, хто так ці іначай саўдзельнічае ва ўборцы ўраджаю, у РДУП «ЖодзінаАграПлемЭліта” 26 ліпеня. Зажынкі – традыцыйнае і доўгачаканае свята ў кожнай гаспадарцы. Жодзінцы да яго рыхтаваліся, як і ўсе аграрыі, цэлы сезон: песцілі свае палеткі. А непасрэдна ў святочны дзень прыгожа аздобілі месца правядзення мерапрыемства фігурамі “жнеек” з вялізных рулонаў саломы. Тэхніка, уся адрамантаваная, была выстаўлена ў строгую лінейку. Асабіста ж я адразу звярнуў увагу на тое, што механізатары не вымушаныя на працягу ўсяго мерапрыемства стаяць. Для іх былі падрыхтаваны невялікія пакункі саломы, дзе працаўнікі і размясціліся з камфортам. Здавалася б, дробязь. Аднак з такіх дробязяў і складаецца клопат кіраўніка пра сваіх падначаленых.

               АПРАЎДВАЮЦЦА СПАДЗЯВАННI НА ЎРАДЖАЙ

Перад працаўнікамі выступілі самадзейныя артысты з Барсукоўскага Дома культуры. Для герояў жніва гучалі прыгожыя песні. Выказала цёплыя словы ўдзячнасці і, у дадатак, уручыла грашовыя прэміі за папярэднія дасягненні лепшым механізатарам дырэктар РДУП “ЖодзінаАгра- ПлемЭліта” Анжэліка Пятроўна Гушчэня. Таксама пажадалі працаўнікам новых здабыткаў і моцнага здароўя ганаровыя госці гаспадаркі: намеснік генеральнага дырэктара РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» Мікалай Пятровіч Дзядзюля, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама Сяргей Пятровіч Смірноў, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч Сцепуценка.  

Ганаровым гасцям, а таксама лепшым механізатарам, сярод якіх і пераможца мінулагодняга спаборніцтва сярод камбайнераў Васілій Фёдаравіч Лойка, падносілі юныя жнейкі першыя снапы і караваі.

Перад выхадам у поле блаславіў працаўнікоў, асвяціў тэхніку настаяцель Пакроўскага храма айцец Віталій. Ён  памаліўся, каб багаты ўраджай парадаваў людзей, апраўдаў  іх спадзяванні.

Завяршылася мерапрыемства святочным “салодкім” сталом.

А ўжо праз чатыры дні, аналізуючы першыя вынікі жніва, можна сцвярджаць: спадзяванні на добры ўраджай апраўдваюцца. Па стану на 30 ліпеня ў РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” ўбралі 747 гектараў з 3400 гектараў зерневых і зернебабовых (без кукурузы, проса і грэчкі). Сярэдняя ўраджайнасць — 41 цэнтнер з гектара.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

НА ЗДЫМКУ: юныя жнейкі звязалі першыя снапы ўраджаю – 2012 у РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта”.

Фота аўтара.

Информацию читайте в номере 173-174  от 01.08.2012 г.