УРОК ХЛЕБА
Дваццаць тры. Менавіта столькі вадзіцеляў і камбайнераў пераадолелі высокі рубеж на малацьбе і перавозцы 8 жніўня. Тысяча тон — даволі абстрактна гучыць для людзей, далёкіх ад сельскагаспадарчых клопатаў. Будзе больш зразумела, які гэта аб’ём, калі палічыць, колькі ж хлеба можна атрымаць з тысячы тон зерня.

Сфармуліруем умовы задачы для нашага “ўрока хлеба”: “Выхад мукі пры размоле пшаніцы — 75%. Пры выпечцы хлеба атрымліваецца прыпёк у 50% (дадаюць алей, яйкі, іншыя інгрэдыенты). Колькі боханаў хлеба вагой 900 грамаў можна атрымаць з 1000 тон зерня пшаніцы?”
Рашэнне:
Няхай Х кг пшаніцы спатрэбіцца на адзін бохан. Тады 0,75 * Х кг атрымаецца з яе мукі, 0,75 х * 1,5 кг — маса мукі з прыпёкам, гэта значыць, што маса бохана 0,9 кг.
0,75 х * 1,5 = 0,9
1125 х = 0,9
х = 0,9: 1125
х = 0,8 (кг) пшаніцы спатрэбіцца для 1 бохана.
Нарэшце, 1000 тон (1000000 кілграмаў) дзелім на 0,8 кг.
Адказ: З адной тысячы тон зерня можна атрымаць 1250000 боханаў хлеба. (Разлік зроблены на падставе звестак з Інтэрнета).
Нам засталося толькі назваць імены працаўнікоў, якія забяспечваюць наяўнасць на стале беларусаў мільёнаў і мільёнаў боханаў хлеба, некаторыя з іх пераадолелі ўжо і рубеж у дзве тысячы тон зерня: А.А.Макарэвіч, старшы камбайнер ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” (1000 тон), вадзіцелі той жа гаспадаркі В.І.Абрамовіч і А.А.Мядзведзеў (па 2000 тон), сямейны экіпаж камбайна той жа гаспадаркі В.М.Пятровіч і Н.В.Пятровіч (1000 тон), вадзіцель той жа гаспадаркі А.М.Царыкевіч (1000 тон); экіпаж камбайна ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” Г.Ф.Калбянкоў і А.С.Дрозд (1000 тон); старшы камбайнер ПСУП “Азярыцкі – Агра” В.Я.Кудрэвіч, камбайнер М.М.Хмяльніцкі (1000 тон), экіпаж камбайна гэтага ж сельгаспрадпрыемства Р.В.Пятровіч і Дз.А.Пятровіч (1000 тон), экіпаж камбайна гэтага ж сельгаспрадпрыемства М.Г.Фаміных і Ю.С.Шэлыкаў (1000 тон); экіпаж камбайна ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Ф.А.Бацяноўскі і Дз.М.Лапарэвіч (1000 тон), вадзіцель гэтай жа гаспадаркі П.В.Каменеў (1000 тон); вадзіцелі РУП “Шыпяны – АСК” Г.М.Лаўрэцкі і В.П.Глотаў (па 1000 тон), экіпаж камбайна гэтага ж прадпрыемства В.Л.Гапановіч і С.М.Лапцёнак (1000 тон); старшы камбайнер ПСУП “Смалявічы – Сузон” А.А.Гурыновіч (1000 тон), вадзіцель таго ж прадпрыемства А.А.Фурсевіч (1000 тон); вадзіцель АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” В.М.Капшай (1000 тон).
Усе перадавікі атрымалі падзякі і ўзнагароды.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 181 – 184 от 11.08.2012 г.