ПАВІНШАВАЛІ “ТЫСЯЧНІКАЎ” ЗАМЕЖНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА
22 жніўня старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Ляхоўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Смалявіцкага райвыканкама Павел Прохаравіч Графутка выехалі на палі ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, каб павіншаваць і ўзнагародзіць хлебаробаў гаспадаркі, якія дабіліся высокіх вынікаў на ўборцы зерневых.

Сярод перадавікоў гаспадаркі асобна трэба адзначыць старшага камбайнера Анатолія Генадзьевіча Яскевіча. Анатолій Генадзьевіч ужо не першы год становіцца лідарам гаспадаркі па намалоце. І ў раённым, абласным спаборніцтвах старанны працаўнік неаданаразова фінішыраваў дастойна, бываў на рэспубліканскіх святах ураджаю “Дажынкі”. Вось і ў гэтым годзе старшы камбайнер замежнага прадпрыемства намалаціў больш за дзве тысячы тон зерня ў Смалявіцкім раёне, і яшчэ больш за тысячу тон на землях гаспадаркі ў Брэсцкай вобласці. А.Г.Яскевіч павінен быць знаёмы і пастаянным чытачам нашай газеты.
Раўняліся на лідара іншыя камбайнеры, вадзіцелі. З рук старшыні раённага Савета дэпутатаў узнагароды атрымалі старшыя камбайнеры Пётр Уладзіміравіч Хмяльніцкі і Генадзій Васільевіч Запруцкі, вадзіцелі Юрый Аляксеевіч Гардзееў і Анатолій Віктаравіч Молчан. Усе яны пераадолелі тысячны рубеж па намалоце ці перавозцы зерня, зрабілі дастойны ўнёсак у агульнараённы каравай.
Заўважым, што ў гэтым годзе гаспадарка атрымала добры ўраджай. Тут прыбралі 1700 гектараў зерневых пры сярэдняй ураджайнасці ў 52 цэнтнеры з гектара. Па ўраджайнасці зерневых культур ЗП “Штотц Агра-Сервіс” заняло другое месца ў раёне.
Віншуючы перадавікоў з высокімі працоўнымі дасягненнямі, Аляксандр Аляксандравіч Ляхоўскі пажадаў ім дабрабыту і новых перамог.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымках: А.А.Ляхоўскі ўзнагароджвае Ю.А.Гардзеева; П.У.Хмяльніцкі прымае ўзнагароду ад А.А.Ляхоўскага; А.Г.Яскевіч; А.А.Ляхоўскі, А.В.Молчан, Г.В.Запруцкі.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 193 – 196 от 25.08.2012 г.