Кожны год 3-га ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі
Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Справядліва і сімвалічна, што па волі народа гэтыя святы адзначаюцца разам.
Гэтае свята – сімвал неўміручага подзвігу нашых людзей. Вось ужо 72 гады аддзяляюць нас ад той
бязлітаснай вайны. Але памяць аб ёй не
згасне. Яна жыве ў кожным горадзе і вёсцы, перадаецца з пакалення ў пакаленне,
пераходзіць ад сэрца да сэрца, звязваючы ўсіх адзінай любоўю да роднай зямлі.
З першых дзён вайны наша Беларусь стала рэспублікай-партызанкай. У
строй народных мсціўцаў усталі ўсе, хто
люта ненавідзеў ворага. Сярод іх былі і нашы землякі. Вясной 1942 года ў
паўднёва-ўсходняй частцы Смалявіцкага раёна, ва ўрочышчы Стрыева, на невялікім
сухім астраўку між балот размясціўся атрад з грознай назвай «Разгром”. Праз
нейкі час ён стаў брыгадай «Разгром”.
Стала ўжо добрай традыцыяй у
самым пачатку ліпеня збірацца на месцы дыслакацыі гэтай знакамітай брыгады.
Ветэраны Вялікай Айчыннай, былыя партызаны і падпольшчыкі, іх дзеці, унукі і
праўнукі збіраюцца ля мемарыяльнага комплексу, каб ушанаваць памяць аб тых, хто загінуў, успомніць сваіх
сяброў і тыя гады ліхалецця, сказаць словы ўдзячнасці за мужнасць, за подзвіг,
за вернасць, за мір на зямлі.
Не выключэннем стаў і гэты год. У суботу, 2-га ліпеня, адбыўся
ўрачысты мітынг з нагоды Дня Незалежнасці і 72-й гадавіны вызвалення Беларусі
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ва ўрочышчы Стрыева на месцы дыслакацыі
партызанскай брыгады «Разгром”.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мітынгу звярнуліся намеснік
старшыні Смалявіцкага райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Шлыкаў, старшыня
Курганскага сельскага выканаўчага камітэта Інэса Браніславаўна Хвашчэўская,
старшыня Смалвіцкай гарадской арганізацыі ветэранаў Маіна Паўлаўна Гурыновіч,
кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Вектар” горада Жодзіна Ігар Аляксеевіч Лазараў. Словы ўдзячнасці
ветэранам выказалі прадстаўнікі маладога пакалення — вучні ДУ «Кляніцкі навучальна-педагагічны
комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.
Выказваючы даніну памяці загінуўшым, удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі і вянкі да помніка на брацкай
магіле. Пасля ўскладання былыя партызаны
і падпольшчыкі, запрошаныя госці мелі
магчымасць сабрацца на традыцыйным месцы, падзяліцца ўспамінамі і адведаць
салдацкай кашы.
М.МЕРКУЛЬ.
На здымках: урачыстасці ва ўрочышчы Стрыева.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в № 197-200 от 06.07.2016г.
Кожны год 3-га ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Справядліва і сімвалічна, што па волі народа гэтыя святы адзначаюцца разам. Гэтае свята – сімвал неўміручага подзвігу нашых людзей. Вось ужо 72 гады аддзяляюць нас ад той бязлітаснай вайны. Але памяць аб ёй не згасне. Яна жыве ў кожным горадзе і вёсцы, перадаецца з пакалення ў пакаленне, пераходзіць ад сэрца да сэрца, звязваючы ўсіх адзінай любоўю да роднай зямлі.
З першых дзён вайны наша Беларусь стала рэспублікай-партызанкай. У строй народных мсціўцаў усталі ўсе, хто люта ненавідзеў ворага. Сярод іх былі і нашы землякі. Вясной 1942 года ў паўднёва-ўсходняй частцы Смалявіцкага раёна, ва ўрочышчы Стрыева, на невялікім сухім астраўку між балот размясціўся атрад з грознай назвай «Разгром”. Праз нейкі час ён стаў брыгадай «Разгром”.
Стала ўжо добрай традыцыяй у самым пачатку ліпеня збірацца на месцы дыслакацыі гэтай знакамітай брыгады. Ветэраны Вялікай Айчыннай, былыя партызаны і падпольшчыкі, іх дзеці, унукі і праўнукі збіраюцца ля мемарыяльнага комплексу, каб ушанаваць памяць аб тых, хто загінуў, успомніць сваіх сяброў і тыя гады ліхалецця, сказаць словы ўдзячнасці за мужнасць, за подзвіг, за вернасць, за мір на зямлі.
Не выключэннем стаў і гэты год. У суботу, 2-га ліпеня, адбыўся ўрачысты мітынг з нагоды Дня Незалежнасці і 72-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ва ўрочышчы Стрыева на месцы дыслакацыі партызанскай брыгады «Разгром”.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мітынгу звярнуліся намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Шлыкаў, старшыня Курганскага сельскага выканаўчага камітэта Інэса Браніславаўна Хвашчэўская, старшыня Смалвіцкай гарадской арганізацыі ветэранаў Маіна Паўлаўна Гурыновіч, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Вектар” горада Жодзіна Ігар Аляксеевіч Лазараў. Словы ўдзячнасці ветэранам выказалі прадстаўнікі маладога пакалення — вучні ДУ «Кляніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.
Выказваючы даніну памяці загінуўшым, удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі і вянкі да помніка на брацкай магіле. Пасля ўскладання былыя партызаны і падпольшчыкі, запрошаныя госці мелі магчымасць сабрацца на традыцыйным месцы, падзяліцца ўспамінамі і адведаць салдацкай кашы.
М.МЕРКУЛЬ.
На здымках: урачыстасці ва ўрочышчы Стрыева.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в № 197-200 от 06.07.2016г.