ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ

У складзе дэлегацыі Мінскай вобласці, якая прымала ўдзел у  Дажынках у горадзе Ліда ў мінулыя выхадныя дні,  у ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў, знаходзіліся і прадстаўнікі нашага раёна, пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2010 годзе  Дзмітрый Уладзіміравіч БОНДАРАЎ, старшы камбайнер рэспубліканскага дачэрняга ўнітарнага прадпрыемства па племянной справе “Зарэчча”, які заняў першае месца сярод старшых камбайнераў маладзёжных экіпажаў,   і Максім Генадзьевіч ЗАПРУЦКІ, старшы камбайнер замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Штотц Агра-Сервіс”, які заняў другое месца сярод старшых камбайнераў маладзёжных экіпажаў.

Гэта высокі гонар – быць у кагорце правафланговых. А  дасягнуты ён дзякуючы высокапрадукцыйнай працы, сапраўднаму прафесійнаму майстэрству, любві да сваёй хлебаробскай справы.

Шчыра віншуем нашых землякоў з  высокімі дасягненнямі і жадаем новых поспехаў у працы і жыцці.

КАР. “КС”.

 На здымку: механізатары Д.У.Бондараў і  М.Г.Запруцкі.

Фота Леаніда ЗАГОРСКАГА.