У першы дзень красавіка былі падведзены вынікі XIII Рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Сярод 64 работ у намінацыі “Малюнак” толькі чатыры былі адзначаны граматамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У першы дзень красавіка былі падведзены вынікі XIII Рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Сярод 64 работ у намінацыі “Малюнак” толькі чатыры былі адзначаны граматамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Прыемна, што аўтарам адной з іх з’яўляецца вучаніца 7 класа Клянніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Вікторыя Левашкевіч. Яна дастойна прайшла раённы і абласны этапы (дыплом першай ступені) і стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу, прадэманстраваўшы высокі ўзровень выканання творчай работы “У барацьбе са стыхіяй”. І хоць для самой Вікторыі перамога такога ўзроўню была нечаканай, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што яна не была выпадковай. У першым інтэрв’ю Вікторыя шчыра прызналася, што тэма конкурса для яе блізкая і актуальная, таму што змагацца з вогненнай стыхіяй, ратаваць людзей у надзвычай цяжкай сітуацыі – гэта прафесія яе бацькі, Леаніда Браніслававіча Левашкевіча, які з 1995 года з’яўляецца начальнікам пажарна-аварыйна-выратавальнага паста “Курганне”. Менавіта яму, свайму тату, прысвяціла Вікторыя перамогу, таму што лічыць яго ўзорам прыстойнасці, высакароднасці і дабрыні. “Ён заўсёды разумее і падтрымлівае мяне, дапамагае добрым словам, шчыра радуецца маім поспехам. Вельмі хацелася яшчэ раз парадаваць яго”, — зазначыла яна.
А нам радасна, Вікторыя, і за цябе, і за твайго тату, і за ўсю тваю сям’ю, дзе жывуць узаемная павага, разуменне, падтрымка, дзе створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця і фарміравання творчай, сацыяльна актыўнай асобы. Няхай поспех і натхненне будуць тваімі нязменнымі спадарожнікамі ў дарослым жыцці.
Вось такія яны, маленькія героі сённяшняга дня, якія разам з дарослымі памнажаюць гонар сваёй сям’і, школы, вёскі, раёна і вобласці.
І. ЛЯВОНАВА, класны кіраўнік 7 класа Клянніцкай сярэдняй школы.
Информацию читайте в номере 95 – 98 от 30.04.2011 г.