Магутная вытворчая база, наяўнасць усёй неабходнай сельскагаспадарчай тэхнікі, дастойныя ўмовы працы. Прадукцыя — агародніна, зерне, малако, мяса. Паслугі аграэкатурызму. Усё гэта — аб прыватным сельскагаспадарчым ўнітарным прадпрыемстве “Азярыцкі – Агра”, якім кіруе Ніна Вікенцьеўна Жалязнова. Яшчэ некалькі гадоў таму прадпрыемства было стратным, але пасля таго, як гаспадарку выкупіў “Белаграпрамбанк”, тут адбыліся карэнныя змены да лепшага.
Магутная вытворчая база, наяўнасць усёй неабходнай сельскагаспадарчай тэхнікі, дастойныя ўмовы працы. Прадукцыя — агародніна, зерне, малако, мяса. Паслугі аграэкатурызму. Усё гэта — аб прыватным сельскагаспадарчым ўнітарным прадпрыемстве “Азярыцкі – Агра”, якім кіруе Ніна Вікенцьеўна Жалязнова. Яшчэ некалькі гадоў таму прадпрыемства было стратным, але пасля таго, як гаспадарку выкупіў “Белаграпрамбанк”, тут адбыліся карэнныя змены да лепшага.
Асаблівы гонар прадпрыемства — малочнатаварны комплекс “Вішня”. Нядаўна пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю, на сёння гэта, напэўна, самая сучасная і высокатэхналагічная ферма ў нашым раёне. Тут маецца тры даільныя залы, сучасны ветэрынарны блок. Навершшы дахаў жывёлагадоўчых памяшканняў абсталяваны светааэрацыённымі свяцільнямі, сцены — шторамі з супрацьмаскітнымі сеткамі, падлогі — гумавымі дыванкамі. Апроч таго, забяспечаны індывідуальны падыход да кожнай жывёліны — каровы чыпіраваныя, і на камп’ютэр у рэжыме рэальнага часу паступае інфармацыя пра стан рагулі. На агароджанай тэрыторыі комплексу маюцца сянажныя траншэі, гноесховішчы, воданапорная вежа. Выгульныя двары забетаніраваны і абсталяваны ліўнёвай каналізацыяй.
Адпаведна, і калектыў на комплекс падбіраўся з самых граматных і ўмелых рабочых і спецыялістаў. Усяго тут працуе 27 чалавек на чале з загадчыкам Іванам Казіміравічам Бароўскім.
Па стану на 1 лістапада на малочным комплексе “Вішня” ўтрымлівалася 799 галоў дойнага статка. У студзені — кастрычніку бягучага года тут надаілі 5813,073 тоны малака. Надой ад фуражнай каровы за дзесяць месяцаў склаў 7272 кілаграмы. Для параўнання: у цэлым па ўсіх малочнатаварных фермах гаспадаркі надой ад фуражнай каровы таксама неблагі — 5644 кілаграмы за дзесяць месяцаў. І ўсё ж такі, гэты паказчык на парадак ніжэйшы, чым на “Вішні”. Вось што значыць сучасныя тэхналогіі і адпаведная селекцыйная, ветэрынарная работа! Хаця, канечне, ніякія дасягненні навукі не спрацуюць на карысць у няўмелых руках. У “Азярыцкім-Агра” працуюць сапраўдныя прафесіяналы ва ўсіх сферах.
Нядзіўна, што на дадзены аб’ект часта зазіраюць наведвальнікі з мэтай вывучэння перадавога вопыту. А мінулым летам гаспадарку ў ходзе рабочай паездкі наведваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які пазітыўна ацаніў работу гаспадаркі ў цэлым і МК “Вішня” ў прыватнасці. У пачатку лістапада тут, у ходзе прэс-тура, пабывала група журналістаў расійскіх рэгіянальных выданняў. З тэхналогіяй вытворчасці, спецыфікай прадпрыемства іх знаёміла дырэктар гаспадаркі Н.В.Жалязнова.
Сёння ПСУП “Азярыцкі – Агра” працуе эфектыўна і рэнтабельна. Тут рэлізаваны і рэалізоўваюцца буйныя праекты, якія скіраваны на дасягненне еўрапейскіх паказчыкаў у вытворчасці сельгаспрадукцыі, асваенні альтэрнатыўных відаў дзейнасці.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымках: Н.В.Жалязнова знаёміць з тэхналогіяй вытворчасці на МК “Вішня”; малочнатаварны комплекс “Вішня”.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 267 – 270 от 19.11.2011 г.