Уважаемые смолевичане!

От всей души поздравляю вас с прекрасным праздником — с Днем города, с Днем рождения Смолевичей!

Этот  праздник давно вошел в нашу жизнь. Смолевичане ждут этот день, чтобы снова всем вместе встретиться на площади родного города, вспомнить имена тех, кому Смолевичи обязаны своим становлением, процветанием, благоустроенностью.

Сегодня город стоит на пороге новых дел, готовится решать задачи, которые должны сделать его более комфортным, благоустроенным, уютным, развивается инфраструктура, растут новостройки.

Все это — дела тружеников  города, современников XXI века. Как и их  предшественники, они — люди смелые в своих мечтах,  упорные в их реализации. Смолевичане умеют работать творчески, стремятся быть всегда первыми, лучшими.  Мы любим свой город и готовы отдать ему свой труд, талант, силы и энергию.

Желаю Смолевичам  и его жителям здоровья и оптимизма, сил и вдохновения для новых дел и свершений!

Михаил Гаврилович ЗАГОРЦЕВ, председатель Смолевичского районного исполнительного комитета.

 

Некалькі радкоў гісторыі

У 1923 годзе ў Смалявічах пачала працаваць цяпер цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча.

У 1924 годзе жыхары мястэчка ўпершыню ўбачылі кіно, а праз год пачулі голас Масквы, які гучаў з рэпрадуктараў, што былі ўстаноўлены на вуліцы.

У 1924 годзе Смалявіцкая воласць пераўтворана ў Смалявіцкі раён. У 1928 годзе Смалявіцкі райвыканкам прыняў пастанову аб абавязковай пачатковай адукацыі. У 30-я гады добрыя змены ў Смалявічах адбываліся, як кажуць, на вачах. Развіццё атрымала прамысловая кааперацыя. Арцелі выраблялі прадукты харчавання, тавары народнага спажывання. У год, напрыклад, выпякалася 310 тон хлеба, гатавалі 1,5 тоны марожанага, варылі тону варэння, нарыхтоўвалі да 2 тон грыбоў, 35 тон журавін. У арцелі “1-га Мая” шылі адзенне, галаўныя ўборы. Арцель “Чырвоны Кастрычнік” вырабляла сякеры, вілы, сярпы.

У маі 1931 года выйшаў першы нумар раённай газеты “Ударнік”.

У 1934 годзе Смалявіцкая сямігадовая школа была пераўтворана ў сярэднюю. У ёй вучылася 580 дзяцей.

У 30-я гады хуткімі тэмпамі забудоўваўся, фарміраваўся цэнтр мястэчка. Жыллё, адміністрацыйныя будынкі, школы, бальніцу, гасцініцу, кінатэатр будавалі са светлай звонкай сасны. І гэта надавала мястэчку ўтульны выгляд.

У 1938 годзе Смалявічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. У яго састаў увайшлі вёскі Выгода, Кацейкі, Дубнікі, Крукаўшчына, Валока, Ялоўка. Перад вайной тут пражывала 7 тысяч жыхароў.

У 1968 годзе пасёлак Смалявічы атрымаў статус горада. У канцы 50-х сфарміраваўся сучасны цэнтр горада. У 1955 годзе быў узведзены будынак райвыканкама, у 1957 – райкома партыі. Потым – Дом культутры, кінатэатр, гандлёвы цэнтр, пашырылася жыллёвае будаўніцтва, адно за другім адкрываліся прадпрыемствы.