Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты «Край смалявіцкі” і
яе чытачы!
Звяртаюся да чытачоў з незвычайнай просьбай, бо няма з кім
параіцца, расказаць пра сябе, свае турботы і клопаты.
Усё сваё жыццё пражыла адна, спачатку клапацілася пра
дзяцей, а калі дзеці падраслі, на руках засталіся хворыя бацькі.
Шмат пакут перажыла ў жыцці, я вельмі добра разумею, што
значыць жыць без надзейнай мужчынскай падтрымкі.
Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты «Край смалявіцкі” і яе чытачы!
Звяртаюся да чытачоў з незвычайнай просьбай, бо няма з кім параіцца, расказаць пра сябе, свае турботы і клопаты.
Усё сваё жыццё пражыла адна, спачатку клапацілася пра дзяцей, а калі дзеці падраслі, на руках засталіся хворыя бацькі.
Шмат пакут перажыла ў жыцці, я вельмі добра разумею, што значыць жыць без надзейнай мужчынскай падтрымкі.
Канечне, сустракаліся на маім шляху мужчыны, але ні адзін, праўду кажучы, не пакінуў прыемных успамінаў: хітрыя, хцівыя, прайдзісветы.
Напэўна, мне проста не шанцавала.
Зараз жыццё маё як быццам наладзілася. Але з’явілася іншая бяда: адзінота. Мне так не хапае простых чалавечых зносін. І зусім няважна, хто гэта: мужчына ці жанчына. Так хочацца мець добрых сяброў, якія б хоць раз у тыдзень патэлефанавалі і спыталі ў мяне: як жывеш, што новага. І ўсё.
Справа ў тым, што жанчына я матэрыяльна забяспечаная: атрымліваю пенсію, працую. І калектыў цудоўны, але нікому няма справы да маіх душэўных пакут, да маёй адзіноты.
У мяне добрыя дзеці, быццам і клапатлівыя, але яны таксама занятыя сваімі праблемамі. І суседзі добрыя. Тым не менш, мне вельмі хочацца знайсці сяброў праз вашу газету. Можа, хто адгукнецца і патэлефануе мне.
Напісала, а самой неяк няёмка. Але, зразумейце, паважаныя чытачы, мне так адзінока, што не бачу іншага выйсця.
Свой адрас і тэлефон пакідаю ў рэдакцыі.
З павагай, Чытачка.
Ад рэдакцыі: паважаныя чытачы, калі ласка, тэлефануйце нам у рэдакцыю па нумару 22-1-97, і мы з задавальненнем падкажам вам нумар тэлефона і спадзяёмся, што з нашай дапамогай вы набудзеце новага сябра!
Информацию читайте в № 209-212 от 16.07.2016г.