У гісторыі нашай дзяржавы існуюць даты, якія нельга забыць. Не таму, што прынеслі радасць, а, наадварот, — моцны боль. І не трэба іх забываць! Для таго, каб жудасныя падзеі ніколі больш не паўтарыліся.

У гісторыі нашай дзяржавы існуюць даты, якія нельга забыць. Не таму, што прынеслі радасць, а, наадварот, — моцны боль. І не трэба іх забываць! Для таго, каб жудасныя падзеі ніколі больш не паўтарыліся.

Самым чорным днём у календары беларускага і ўсіх братніх народаў былога Савецкага Саюза з’яўляецца 22 чэрвеня 1941 года. Дзень, калі  70 гадоў таму фашысты ўвайшлі ў нашу краіну, каб сцерці яе з твару зямлі і заняволіць насельніцтва.

У памятны дзень 22 чэрвеня 2011 года па ініцыятыве Савета ветэранаў прайшоў мітынг Памяці ў вёсцы Прылепы. Старшыня мясцовага Савета ветэранаў Марыя Данілаўна Барткевіч загадзя запрасіла жыхароў у цэнтр вёскі да помнікаў “Воін” і “Журботная маці”. Сталыя людзі, ветэраны вайны і працы, моладзь сабраліся каля іх. Гучалі ўспаміны, словы падзякі ветэранам, песні “Грустные ивы”, “Бухенвальдский набат”, “Хотят ли русские войны”, “Катюша”.  Шчымлівым болем адазваліся ў сэрцах прысутных успаміны пра гады ліхалецця і пасляваенныя цяжкасці Таццяны Сяргееўны Агеенка, Алімпіяды Канстанцінаўны Ляшкевіч, Юрыя Іванавіча Кастранкова. У хвіліну маўчання кожны з прысутных думаў пра тое, што гора, боль і смерць,  прынесеныя вайной, не павінны паўтарыцца, любой цаной трэба зберагчы мір і спакой. Падчас завяршэння ўрачыстага мерапрыемства да падножжа помнікаў ляглі кветкі.

Пасля мітынга ўсе жадаючыя наведалі выставу “70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны”, якая праходзіла ў краязнаўчым музеі Прылепскай сярэдняй школы.

Будзем памятаць тых, хто загінуў, і берагчы тое, што здабылі Перамогай. Міру і шчасця ўсім! 

М. Лукашэнка, жыхарка в. Прылепы.

Информацию читайте в номере 152 – 153  от 6.07.2011 г.