Паважаная рэдакцыя!
2-га лютага 2018 года памёр наш таварыш, Анатоль Паўлавіч Кавалёў.
Ён нарадзіўся на Магілёўшчыне — у вёсцы Грудзінаўка Быхаўскага раёна 5-га сакавіка 1952 года.
1-га верасня 1972 года мы — Анатоль Кавалёў, Міхась Галамака, Рыгор Хацкевіч, Леанід Касач, Васіль Чартарыйскі — хлопцы з розных куткоў Беларусі, паступілі ў Белсельгасакадэмію на заатэхнічны факультэт, які скончылі ў 1977 годзе.
Так нас звязаў лёс. Мы былі паселены ў інтэрнат, у адзін пакой, дзе пражылі разам 5 гадоў. На ўсіх дзялілі радасці студэнцкага жыцця, перажывалі за нейкія не надта добрыя моманты ў кожнага з нас.
У вучобе Анатоль быў адказным, працавітым і заўсёды паспяхова здаваў іспыты і залікі на сесіях.
За час вучобы мы пабывалі па чарзе ў бацькоў кожнага з нас.
Працоўную дзейнасць Анатоль пачаў у саўгасе “Дойнічава” Бабруйскага раёна, затым доўгі час рабіў на Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыцы. Яго глыбокія пазнанні ў крмленні птушкі вельмі цанілі на прадпрыемстве, за поспехі ў працы неаднаразова дастойна ацэньвалі.
Наш таварыш адбыўся як дастойны сем’янін. Ён пабудаваў дом, ажаніўся. Пасадзіў сад, займаўся пчоламі, кролікамі. У іх з Жэняй нарадзілася дачка Света, маюць унука Рамана, усынавілі хлопчыка Сцяпана і, лічы, вывучылі яго. Бываючы ў гасцях у Анатоля і Жэні, мы заўсёды былі ўдзячны за сардэчнасць, цеплыню, а цяпер Анатоля няма сярод нас.
Ад усёй душы спачуваем родным, яго брату Аляксандру, сястры Раісе, жонцы Яўгеніі, дачцы Свеце, унуку Раману, сыну Сцяпану.
Ад імя таварышаў, Рыгор ХАЦКЕВІЧ.
(в. Дулічы, Мінскі раён).
Информацию читайте в № 65-68 от 3.03.2018 г.