Добры дзень, паважаная рэдацыя!
Сам я родам са Смалявіцкага раёна, працаваў тут настаўнікам, потым
першым сакратором райкома камсамола. Сёння лёс далёка закінуў мяне ад роднага
дому, а ў маёй матулі слаўны дзень нараджэння – 90 гадоў. І я праз вашу газету
хачу паспець выказаць майму самаму блізкаму чалавеку сынава прызнанне.
Добры дзень, паважаная рэдацыя! Сам я родам са Смалявіцкага раёна, працаваў тут настаўнікам, потым першым сакратором райкома камсамола. Сёння лёс далёка закінуў мяне ад роднага дому, а ў маёй матулі слаўны дзень нараджэння – 90 гадоў. І я праз вашу газету хачу паспець выказаць майму самаму блізкаму чалавеку сынава прызнанне.
Мая матуля Ніна Віктараўна Мялешчык жыве ў вёсцы Дабраводка Смалявіцкага раёна. Больш за сорак гадоў яна адпрацавала настаўніцай і дырэктарам Дабраводскай пачатковай школы. Сотні яе вучняў атрымалі пуцёўкі ў жыццё, дзякуючы яе нястомнай працы, яе вялікаму цярпенню і шчыраму сэрцу. За самаадданую працу мама ўзнагароджана медалямі «Ветэран працы” і да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна. Маму цанілі і паважалі ў раённым аддзеле адукацыі і ў вясковых сем’ях, дзяцей якіх навучала, аддаючы ім і веды, і душэўную цеплыню.
А яшчэ наша матуля адна гадавала нас, сваіх пяцёра дзяцей—чатырох сыноў і дачку. І мы, дзякуй Богу і нашай маме, выраслі добрымі працаўнікамі. Я думаю, што шматпакутнае, але дастойнае жыццё матулі можа быць прыкладам беззапаветнай адданасці выбранай прафесіі сельскага настаўніка, прыкладам для маладых настаўнікаў сённяшніх дзён.
17 красавіка матулі спаўнілася 90 гадоў. Яе юбілею я прысвячаю свае вершаваныя радкі.
Жыцця не зведаны сцяжыны,
Усіх іх нельга палічыць,
Кранаюць сэрца ўспаміны,
А лёс імкліва ўдаль бяжыць.
І я за ім ледзь паспяваю:
Пад’ёмы, спускі,віражы,
У думках вёску ўяўляю
І ліп палоску на мяжы.
Мой родны кут і вёска. З краю
Знаёмы ўсім радзімы дом.
Альбом жыцця не раз гартаю…
Мароз і сцюжа,дождж і гром.
…Усіх нас пяцера ў матулі-
Ступілі ў новы, светлы мір.
Гады ляцелі, нібы кулі,
Яна ж нам — Бог і камандзір.
Бывала, дзе парвеш штаніну,
Альбо ўлезеш з кім у гразь,
Матуля возьме хварасціну-
Хавайся ў бульбу-дасць дык дасць.
Былі ў душы пратэсту хвалі-
Няўзнак наб’е хто,дзе-нібудзь,
Сяброўства змалку шанавалі.
Шкада,дзяцінства не вярнуць.
Таго дзяцінства,дзе ганялі
Мы мяч ватагай да цямна.
Але ўжо тады пазналі,
Што ёсць пакуты і вайна… .
Матуля часта, вечарамі,
З вялікім смуткам на душы,
Казала,як сядзелі ў яме,
Жыццё сваё каб зберагчы.
Як з лебяды рабілі стравы,
Які ўрон нанёс «хапун”.
Адкрыта, смела і яскрава
Магла сказаць з любых трыбун.
Нават, калі не стала таты,
У люльцы малае дзіцё,
Была ўпэўнена, што хату
Узвесці трэба, перш за ўсё.
Здаецца, колькі той жанчыны?
Дзе брала час, усё рабіць?
Кірунак выбрала адзіны-
Дзеля дзяцей у далейшым жыць.
Толькі цяпер я разумею,
Якую волю трэба мець
І сэрца, быццам Праметэя:
Не ледзве тлець,а каб гарэць!
Каб у хаце быў ва ўсім дастатак
І зіхацела чысціня,
Яна была і ёсць пачатак,
З думай аб нас, дзень ада дня.
Марозам поўнілася хата,
Бялізну несла калі ў дом:
Сястрыны вопраткі і брата,
Закамянелыя ,як лом.
І наракаць не мела часу-
Будзь-то надвор’е, альбо лёс,
Не заўважалі мы, ні разу
Яе адчаю, горкіх слёз.
Уставала, ціхенька хадзіла,
Каб нас, малых, не разбудзіць.
Здароўе брала дзе і сілы,
Каб усё паспець, усё зрабіць?
Нас спешна выправіць у школу,
Напіша планы на ўвесь дзень,
Характар строгі і вясёлы.
Калі па вуліцы ідзе,
Матулю кожны павітае-
Яна ж настаўнік на сяле.
І клопат, ласка прарастае
І сёння, праз гады, яе.
Паклон, матуля, нізкі, нізкі!
Няхай увесь пазнае свет-
Ты самы любы, самы блізкі
І самы родны чалавек!
Настаўнік-Бога бласлаўленне-
Я праслаўляю на вякі
Маёй матулі нараджэнне,
Майго дзяцінства астраўкі.
Сяргей БУКА.Ізраіль.
Информацию читайте в номере 87 – 90 от 18.04.2015 г.