У адзін прыгожы зімовы дзень у Смалявіцкую гімназію завіталі надта ж
цікавыя госці.
Каго гэта чакаюць усхваляваныя сямікласнікі ля ўвахода ў гімназію?
Каму заклапочаныя шасціклашкі нясуць букеты шыкоўных кветак? Для каго сур’ёзныя
дзесяцікласнікі хуценька паўтараюць вядомыя ім факты з беларускай гісторыі?
Так, для вельмі важных гасцей: пісьменніка Аляксея Шэіна, аўтара першага
беларускага фэнтэзі «Сем камянёў” і вядучага папулярных праграм на беларускім
тэлебачанні Андруся Такіндага.
У адзін прыгожы зімовы дзень у Смалявіцкую гімназію завіталі надта ж цікавыя госці.
Каго гэта чакаюць усхваляваныя сямікласнікі ля ўвахода ў гімназію? Каму заклапочаныя шасціклашкі нясуць букеты шыкоўных кветак? Для каго сур’ёзныя дзесяцікласнікі хуценька паўтараюць вядомыя ім факты з беларускай гісторыі? Так, для вельмі важных гасцей: пісьменніка Аляксея Шэіна, аўтара першага беларускага фэнтэзі «Сем камянёў” і вядучага папулярных праграм на беларускім тэлебачанні Андруся Такіндага.
Імпрэза атрымалася насычанай і змястоўнай: Аляксей Шэін расказаў дзецям пра таямніцы пісьменніцкага майстэрства, а дзеці, сярод якіх было шмат будучых пісьменнікаў, задавалі пытанні – як бачна, шмат каго з нашых гімназістаў цікавіць мастацкая «кухня”. Андрусь Такіндаг заспяваў беларускія песні – і не проста заспяваў, а прапанаваў з кожнай песні рабіць флэшмоб, на што слухачы адказалі шчаслівым «та-а-а-ак!” Пасля была віктарына на веданне беларускай літаратуры, пераможцы якой атрымалі ад пісьменніка каштоўныя прызы і падарункі, аўтограф-сесія, падчас якой вучні пагутарылі з гасцямі, а таксама, канешне ж, шматлікія сэлфі з Аляксеем і Андрусём.
Напрыканцы сустрэчы адзін з усхваляваных вучняў падбег да дырэктара гімназіі і з захапленнем закрычаў: «Людміла Васільеўна, а я ж таксама іграю на домбры, як і Андрусь!” – «Ух ты! – з\’арыентавалася Людміла Васільеўна Агародная. – Значыць, ты і нам, усёй гімназіі, пайграеш?” – «Канешне! Пайграю! Толькі трохі падвучуся!”
Гэта добра, калі пасля вясёлай сяброўскай сустрэчы дзеці абяцаюць яшчэ падвучыцца. Значыць, сустрэча была недарэмнай. Дзякуй вам, шаноўныя госці, прыязджайце да нас яшчэ!
Ганна КРЭС, вучаніца 11 «Б” класа Смалявіцкай раённай гімназіі.
Информацию читайте в № 25-28 от 30.01.2016г.