Малая радзіма – край нашых продкаў, край працавітых людзей. Што мы ведаем пра сваё мінулае, пра гісторыю родных мясцін? Што мы можам сказаць пра навакольныя ўрочышчы, адкуль у іх тая ці іншая назва? А між тым, у кожнага горада, вёскі, як і ў чалавека, ёсць свая біяграфія: сваё нараджэнне, свае боль і смутак, гора і радасць. Сваю гісторыю трэба ведаць і шанаваць.

У Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча прайшоў тыдзень краязнаўства “Каб любіць Смалявіччыну родную, трэба ведаць вытокі свае.” Для нашых чытачоў быў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры “ Ганаруся табой, мой край”. Выхаванне любові да роднага краю адлюстроўвалася ў кніжнай выставе “ Горад наш – гонар і лёс”.
Акрамя гэтага, у бібліятэцы для вучняў Смалявіцкай раённай гімназіі прайшоў занятак па краязнаўству “Партрэты на фоне гісторыі”, які быў дапоўнены медыя-прэзентацыяй “Смалявіччына – мая Радзіма”.
Вядучыя мерапрыемства – супрацоўнікі бібліятэкі Ларыса Тылецкая, Таццяна Толкач, Наталля Смірнова спланавалі мерапрыемства так, каб удзельнікі змаглі пашырыць свае веды пра родны край, пазнаёміцца з яго гісторыяй , яго славутымі землякамі, літаратурным краязнаўствам, культурнай спадчынай. Яны пазнаёмілі наведвальнікаў бібліятэкі з краязнаўчым кутком, арганізаваным у бібліятэцы.
Спадзяёмся, што гэта мерапрыества пакінула ў кожнага след у душы – гонар за сваю малую радзіму.
Галоўнай мэтай нашай біібліятэкі заўсёды была і будзе заставацца прапаганда ведаў пра наш родны край, таму, кожны чытач, каму цікава гэта тэма, зможа пачэрпнуць шмат новага са старонак кніг па краязнаўству, якія знаходзяцца ў нас.
Наталля СМІРНОВА, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча.
Информацию читайте в № 347-350 от 16.11.2016г.