Штогод у Дзень беларускага пісьменства праводзілася падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. З улікам святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, конкурс мяняе свой фармат — з раённага на рэспубліканскі.
У сучасным камп’юта- рызаваным свеце такія мерапрыемствы могуць прыцягнуць увагу дзяцей і моладзі. Гэты праект — значны крок на шляху адраджэння цікавасці да беларускай літаратуры і культуры ў сучаснага пакалення школьнікаў.

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, удзел у якім узялі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.
Заснавальнікі конкурсу — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз пісьменнікаў”, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”.
Дэвіз конкурсу — “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. Асноўнымі мэтамі і задачамі з’яўяюцца павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.
Конкурс праводзіцца на працягу года: першы этап — ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па 31 сакавіка 2017 года, другі — раённы — з 1 па 30 красавіка 2017г., трэці — абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая 2017 г.
Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага , які сёлета адбудзецца пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.
С.А. БАРАНОК, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама.
З палажэннем аб рэспубліканскім творчым конкурсе можна пазнаёміцца на нашым сайце.
Информацию читайте в № 93-96 от 29.03.2017 г.