«ГАЛАСУЙ УПЕРШЫНЮ!»

23 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча прайшоў дзень маральна-прававых ведаў для падлеткаў пад назвай “Галасуй упершыню”, прысвечаны прадстаячым выбарам у мясцовыя Саветы.

«ГАЛАСУЙ УПЕРШЫНЮ!»

23 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча прайшоў дзень маральна-прававых ведаў для падлеткаў пад назвай “Галасуй упершыню”, прысвечаны прадстаячым выбарам у мясцовыя Саветы.

Такія мерапрымствы сталі для біблятэкі традыцыйнымі. Да прыкладу, у мінулым годзе такі дзень прайшоў на тэму “Моладзь у сучасным грамадстве”. Таксама традыцыйным ужо стаў удзел у мерапрыемстве кіраўніка раённай юрыдычнай кансультацыі Віктара Віктаравіча Болатава. У якасці госця прысутнічала і член раённай выбарчай камісіі Святлана Віктараўна Чырваненка. Слухачамі былі вучні 11 В класса гімназіі №1 імя В.Ф. Купрэвіча.

Святлана Віктараўна падрабязна расказала школьнікам аб ролі мясцовых Саветаў ў жыцці дзяржавы. Таксама яна адзначыла важную асаблівасць гэтых выбараў: у мясцовыя Саветы балаціруецца многа моладзі. Гэта чарговы раз падцвярджае: сучасная моладзь не раўнадушная да таго, што адбываецца вакол, а ад улады на месцах залежыць жыццё ў краіне.

Пасля гэтага слова ўзяў Віктар Віктаравіч Болатаў. Сваё выступленне ён пачаў з пытання: ці падабаецца вам наш горад, што можна змяніць у Смалявічах і што пад сілу зрабіць нам? Хлопцы і дзяўчаты актыўна выказвалі свае думкі і прапановы. Віктар Віктаравіч выказаў упэўненасць у тым, што калі зараз старшакласнікаў не вельмі хвалюе пытанне выбараў, то праз колькі гадоў многія з іх будуць балаціравацца і прымаць удзел у жыцці краіны.

Віктар Віктаравіч пазнаёміў прысутных са зменамі ў Выбарчым кодэксе і адказаў на пытанні адзіннацацікласнікаў. А пытанні былі самыя розныя. Цікавіліся, з якога ўзросту можна балаціравацца ў мясцовыя Саветы, як караюць народных абранцаў за парушэнне закона. У Святланы Віктараўны папрасілі расказаць, хто з  маладых смалевічан вылучыў свае кандыдатуры ў гэтых выбарах.

Выставу літаратуры на тэму выбараў падрыхтавалі работнікі бібліятэкі. Цікавай і змястоўнай атрымалася гутарка. Падлеткі даведаліся шмат новага аб выбарах, а госці яшчэ раз пераканаліся, што будучае краіны – за моладдзю.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.

На здымку: С.В.Чырваненка і В.В.Болатаў на сустрэчы ў бібліятэцы.