ТУТ НАШЫ КАРАНІ
Карані вялікай сям’і Лашукоў – у вёсцы Каменка Усяжскага сельсавета. Некалі, яшчэ задоўга да Вялікай Айчыннай вайны, галава сям’і Антон Лашук працаваў намеснікам старшыні мясцовага калгаса “Змагар”, яго жонка – у паляводстве. Чатырох сыноў і дачку выгадавалі бацькі. І калі пачалася вайна, уся сям’я ўстала на абарону Радзімы. Іван служыў у арміі, быў афіцэрам. Вайну сустрэў у Рэчыцы. У 1943 годзе быў цяжка паранены ў баях і пасля лячэння яго накіравалі намеснікам дырэктара абароннага завода ў Іжэўску. А пасля вызвалення Беларусі Іван вярнуўся на радзіму і ўзначаліў Смалявіцкі райпрамкамбінат. Карані вялікай сям’і Лашукоў – у вёсцы Каменка Усяжскага сельсавета. Некалі, яшчэ задоўга да Вялікай Айчыннай вайны, галава сям’і Антон Лашук працаваў намеснікам старшыні мясцовага калгаса “Змагар”, яго жонка – у паляводстве. Чатырох сыноў і дачку выгадавалі бацькі. І калі пачалася вайна, уся сям’я ўстала на абарону Радзімы. Іван служыў у арміі, быў афіцэрам. Вайну сустрэў у Рэчыцы. У 1943 годзе быў цяжка паранены ў баях і пасля лячэння яго накіравалі намеснікам дырэктара абароннага завода ў Іжэўску. А пасля вызвалення Беларусі Іван вярнуўся на радзіму і ўзначаліў Смалявіцкі райпрамкамбінат. Уладзімір за ўдзел у фінскай вайне меў медаль “За адвагу”. Пасля дэмабілізацыі працаваў начальнікам аддзела забеспячэння на будоўлі торфабрыкетнага завода “Усяж”. Вайна застала яго ў Віцебску, куды паехаў за будаўнічымі матэрыяламі, і прапаў без вестак. Віктар быў сувязным партызанскай брыгады “Смерць фашызму”, у 1944 годзе загінуў пры вызваленні Лепельскага раёна Віцебскай...
Подробнее