Трэба любіць і шанаваць родную мову
“Трэба любіць і шанаваць родную мову, родную культуру” Аб гэтым ён сказаў падчас наведвання Смалявіцкага раёна на гэтым тыдні, у сераду. Яго сустракалі і суправаджалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Шлыкаў, начальнік аддзела культуры Галіна Іванаўна Харламава і старшыня Драчкаўскага сельсавета Марына Уладзіміраўна Гнедчык. На прыём грамадзян, які Павел Латушка правёў у вёсцы Драчкава, прыйшлі людзі з рознымі просьбамі і прапановамі. Напрыклад, жыхарку вёскі Заямнае турбуе адсутнасць дастатковай колькасці аўтобусных маршрутаў, каб неяк дабрацца да горада Мінска, дзе многія працуюць. На што Павел Паўлавіч паабяцаў направіць неабходныя звароты ў адпаведныя інстанцыі, якія займаюцца пытаннямі транспарту, каб вырашыць гэту праблему....
Подробнее