ФАЛЬКЛОР ПЯТРОВІЦКАЙ ЗЯМЛІ
Тысячы нашых папярэднікаў, далёкіх і блізкіх, хадзілі па Пятровіцкай зямлі, жылі ў згодзе з прыродай і пакідалі нашчадкам свае думкі, свае назіранні, сваю мудрасць у песнях і казках, паданнях і абрадах. Праз сотні гадоў да нас дайшла непаўторная энцыклапедыя сялянскага жыцця гэтага краю. Тысячы нашых папярэднікаў, далёкіх і блізкіх, хадзілі па Пятровіцкай зямлі, жылі ў згодзе з прыродай і пакідалі нашчадкам свае думкі, свае назіранні, сваю мудрасць у песнях і казках, паданнях і абрадах. Праз сотні гадоў да нас дайшла непаўторная энцыклапедыя сялянскага жыцця гэтага краю. Сёння не кожная гаспадыня ведае, як зрабіць з малака масла, бо мы набываем гэты прадукт ў краме. А раней у кожнай гаспадарцы вёскі Пятровічы была карова, ды не адна. Жанчыны ведалі, што каб зрабіць з малака масла, мала ведаць рэцэпт, але важна яшчэ прыгаворваць пры гэтым: “Дзед з бабуляй біўся, ды не разлучыўся, а ты масла біся, ды з маслёнкаю разлучыся”. Вялікай папулярнасцю сярод сялян карысталіся казкі. Іх любілі слухаць не толькі дзеці, але і дарослыя. Даўней у нашай вёсцы былі свае казачнікі, якія ведалі шмат казак і валодалі талентам іх расказваць. Асабліва яскрава талент беларусаў праявіўся ў песнях. Пятровіцкі край багаты на сямейна-абрадавыя песні, якімі суправаджаліся розныя рытуалы. Быў пашыраны сярод нашых продкаў і такі жанр вуснай народнай творчасці, як прыпеўкі. Іх, як і песні, звычайна спявалі пад музыку. Абавязковым удзельнікам вечарынак быў гарманіст. Ён карыстаўся вялікай пашанай сярод сялян. Ні адно свята...
Подробнее