Гучыць беларуская мова
У ДУА “Яслі-сад № 5 г. Смалявічы” асаблівая ўвага надаецца развіццю беларускай нацыянальнай мовы, культуры. Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да родных беларускіх традыцый адводзіцца бацькам і педагогам. Важна, каб бацькі і педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры, разумелі неабходнасць ведання беларускай мовы, добра валодалі ёй. Чацвер — адзіны беларускамоўны дзень ва ўсёй дошкольнай установе. Яго правядзенне патрабуе ўдумлівага падыходу і акрэсленых умоў. Гэта дзень, на працягу якога кожны ўдзельнік адукацыйнага працэсу: выхаванцы, іх бацькі, выхавальнікі, спецыялісты, а таксама загадчык установы, размаўляюць па-беларуску. Кожны чацвер мы не толькі далучаем дзяцей да роднай мовы, але і знаёмім...
Подробнее