СВЕЖИЙ НОМЕР в электронном формате
КУПИТЬ СЕЙЧАС

Последние события


Районный День животновода прошел на базе ИП «Штотц Агро-Сервис». Подвести итоги и определить задачи собрались труженики животноводческой отрасли предприятия.

Молочно-товарный комплекс «Мостище» - ведущий по многим показателям. Здесь и молоко хорошего качества, и работники ответственные, а главное – на ферме всегда чисто, светло и уютно.

 

Прошедший седьмого апреля в Смолевичском районе первый субботник показал, как слаженно и дружно могут работать все организации и учреждения на благо своей малой родины. Результаты прошедшего мероприятия впечатляют – чистые улицы, окрашенные бордюры, убранные скверы, приведенные в порядок клумбы – пусть все это станет примером для тех, кто еще не решился взять в руки грабли и метлы.

Воскресение Христово ознаменовало торжество жизни над смертью. Во Христе каждый из нас обрел возможность собственного воскресения. В этом состоит победа Христа над смертью. В свете Воскресения Христово смерть человека-это не прекращение бытия, не бесследное исчезновение из мира, а переход в вечность. С особенной силой звучат для нас слова святителя Иоанна Златоуста «Кто способен глубоко усвоить мысль о Воскресении, будет ли бояться смерти, станет ли страшиться чего-нибудь другого?». Наша задача — всем сердцем принять Того, Кто пришел спасти нас. Мы призваны, чтобы быть достойными великого, дела Господня — спасения рода человеческого.

Приглашаем Вас на заседание комиссии по трудоустройству незанятых в экономике граждан (далее – Комиссия), с целью оказания Вам содействия в трудоустройстве.

В рамках заседания Комиссии Вам будет предложено:

трудоустройство на имеющиеся в Смолевичском районе вакансии;

направление на профессиональное обучение;

участие в оплачиваемых общественных работах и др.

 

На первенстве Минской области по туристско-прикладному многоборью смолевичские спорстмены заняли первое место

Недавно в поселке Смиловичи Червенского района прошло первенство Минской области по туристско-прикладному многоборью в спортивных залах. Соревнования были представлены в группе «А» и в группе «Б».

( с уточнением)

Администрацией УЗ «Смолевичская ЦРБ» принято решение:

 С 1 апреля 2017 года организовать работу Смолевичской поликлиники следующим образом:

- режим работы регистратуры с 7.00 до 19.00:

12 апреля 2017 года  с 10.00 до 12.00 по телефону 54-069 «прямую телефонную линию»  будет проводить заместитель главного врача УЗ «Смолевичская ЦРБ»  Александр Георгиевич МЫСЛИВЧИК.

Во исполнение распоряжения Минского областного исполнительного комитета 8 апреля 2017 года  в городе Жодино будет организована весенняя ярмарка продовольственных и промышленных товаров, сельхозпродукции, товаров для сада и огорода, в которой участие примут организации Дзержинского, Березинского, Борисовского, Крупского, Минского, Пуховичского, Смолевичского, Червенского районов и города Жодино.

Белагропромбанк стал генеральным партнером Года итальянской культуры в Беларуси

В 2017 году Белагропромбанк выступил генеральным партнером торгово-экономических и культурных мероприятий Посольства Италии в Минске, организованных в честь 25-летия установления дипломатических отношений между двумя странами.

2017 год объявлен Посольством Италии в Минске Годом итальянской культуры в Беларуси. В его рамках пройдут многочисленные форумы и конференции, театральные постановки, музыкальные вечера, книжные выставки, неделя итальянского языка и многие другие мероприятия, которые окажутся интересными и полезными для наших соотечественников и гостей Беларуси.

Календарь

«    Апрель 2017    »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Алесина, Верхмень, Шыпяны...

Чалавек, малазнаёмы з гісторыяй Смалявіччыны, натуральна заблытаецца ў наступнай калізіі: у аграгарадку Алесіна месціцца школа, якая носіць назву Верхменская, хоць вёсачка Верхмень знаходзіцца за некалькі кіламетраў; у аграгарадку Алесіна размешчана цэнтральная сядзіба і праўленне сельгаспрадпрыемства “Шыпяны АСК”, хаця само селішча Шыпяны таксама аддзелена ладным кавалкам дарогі.

Як гэта ні дзіўна, але бацькі і дзяды сённяшніх мясцовых насельнікаў не толькі не пайшлі па надзвычай папулярнаму ў савецкі час шляху перанайменняў, не толькі не “ахрысціліся” ў якую-небудзь Пралетарскую Перамогу ці Маяк, але і пастараліся захаваць назвы, якія нагадвалі б усім новым пакаленням шыпянцаў, алесінцаў, верхменцаў аб падзеях і фактах, значных для іх малой Радзімы. Але ж, падрабязней і па пунктах.

ПУНКТ ПЕРШЫ. ЧАМУ Ў АЛЕСІНЕ

ВЕРХМЕНСКАЯ ШКОЛА?

Пра гэта можна было здагадацца ўжо па ўрыўку, прыведзенаму ў пачатку артыкула.У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя адміністрацыйным цэнтрам акругі была вёска Верхмень. У 1863 годзе тут адкрылася земскае народнае вучылішча — адна з першых навучальных устаноў на Смалявіччыне. Менавіта сюды за ўдзел у рэвалюцыйнай прапагандзе сярод сялян паводле загаду мінскага губернатара П.Р.Курлова малады настаўнік Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас) быў пераведзены з сяла Пінкавічы Пінскага павета. Каля паўгода жыў і працаваў пісьменнік у Верхмені. Гэты невялікі, але значны перыяд свайго жыцця ён падрабязна апісаў у знакамітай трылогіі «На ростанях» пад назвай «Верхань».

На старонках трылогіі з замілаваннем занатавана апісанне дарогі ад Смалявічаў да Верхменя, само сяло, ваколіцы, урочышча Тумель, рэчка Уша, вадзяны млын.

Мяркую, што менавіта ў памяць аб настаўніцтве класіка беларускай літаратуры і захавалі гэтую мілагучную назву пасля таго, як новы будынак школы вырас у Алесіне.

Школа паспяхова працуе і сёння. Намеснік дырэктара ДУА “Верхменская сярэдняя агульнаадукацыйная школа імя Тумара” Людміла Васільеўна Агародная кажа, што школа будзе заўсёды, пакуль ёсць дзеці. А дзеці будуць, пакуль на Зямлі ёсць каханне. Адсюль і галоўная задача школы — дапамагчы дзецям пераможна, радасна і з задавальненнем пражыць школьныя гады. Настаўнікам — асэнсавана і высакамаральна арганізаваць навучальны працэс. Крэда школьнага калектыву — “Наша неба ў зорках, наша дарога да храма”. Зоркі, як патлумачыла Людміла Васільеўна, гэта творчыя дасягненні, а храм — гэта школа, якая для кожнага павінна стаць роднай. Па-сапраўднаму роднай стала Верхменская школа для Марыі Васільеўны Кушаль. Сама яе выпускніца, усё жыццё прысвяціла Марыя Васільеўна працы ў альма-матэр. Выпускнікамі школы з’яўляюцца і настаўніцы Галіна Аляксандраўна Лапцёнак, Алена Мікалаеўна Тумар. Усяго ж педагагічны калектыў школы налічвае 19 чалавек. Усе яны маюць вышэйшую адукацыю, 10 настаўнікаў — вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, сем — першую, два — другую.

Прыярытэтнай задачай установы адукацыі ў цеснай садружнасці з сям’ёй, соцыумам з’яўляецца выхаванне грамадзяніна з унутранай патрыятычнай і гуманістычнай пазіцыяй, усведамленнем таго, што ён — гаспадар на сваёй зямлі, запатрабаваны ў сваёй краіне, адказны за яе лёс, развіццё і квітненне і мае магчымасць для самарэалізацыі. У мінулым навучальным годзе ў школе было 120 вучняў. Гэта — не шмат. Але ўсе свае надзеі настаўнікі звязваюць з адраджэннем вёскі. З прыданнем Алесіну статута аграгарадка, тут наноў завіравала жыццё. Пра гэта можна будзе пачытаць ніжэй. Восемдзесят сем працэнтаў выпускнікоў 2009 года паступілі ў ВНУ. Мінулы навучальны год вызначыўся цэлым шэрагам перамог на алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях. У раённай алімпіядзе па хіміі атрымаў перамогу вучань 9 класа Аляксандр Сыса (педагог — Ірына Вацлаваўна Раманоўская). Другое месца сярод юных фізікаў заняў дзевяцікласнік Максім Марозаў (педагог — Ірына Валер’еўна Мікалаева). На алімпіядзе па англійскай мове заваявала “бронзу” выпускніца Вольга Гарэлава (педагог — Алена Лявонаўна Балачына). Дырэктар школы Святлана Паўлаўна Сліжанкова рыхтавала да алімпіяды па грамадазнаўству дзесяцікласніка Аляксандра Загадскага, які заняў трэцяе месца. Таксама трэцяй на раённым спаборніцтве па прадмету “Грамадская праца” стала адзінаццацікласніца Анастасія Міхедзенка (педагог — Ала Мікалаеўна Ляўданская). Выдатна падрыхтавалася да навукова-практычнай канфернэнцыі і атрымала перамогу выпускніца Людміла Паўлечка. Дапамагаў ёй Ігар Сяргеевіч Лапо. Грытчанка Сняжана пад кіраўніцтвам Людмілы Васільеўны Агароднай заняла другое месца  на раённай навукова-практычнай канферэнцыі па матэматыцы. У малодшым звяне, таксама пад кіраўніцтвам Л.В.Агароднай, другое месца заняла Аляксандра Красноўская. Яна ж адправілася на абласны этап спаборніцтва, дзе атрымала каштоўны падарунак. Нарэшце, Анастасія Міхедзенка, якая ўжо вызначылася на алімпідзе па грамадскай працы, заняла трэцяе месца на канферэнцыі па беларускай мове. На гэты раз дапамагала рыхтавацца ёй Святлана Лявонцьеўна Лютарэвіч.

Сёння ў Верхменскай школе маецца сучасны камп’ютэрны клас, выхад у інтэрнет, капіравальная тэхніка, мультымедыйныя праектары. Выдатна абсталяваны метадычны кабінет, забяспечанасць раздатачнымі матэрыяламі і ўсім, што неабходна для арганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэсаў, дапаўняе партрэт сучаснай установы адукацыі.

У дзень, калі карэспандэнты “КС” былі ў Алесіне, тут поўным ходам ішла падрыхтоўка да новага навучальнага года. Праводзіцца яна сіламі настаўнікаў, бацькоў, саміх вучняў. Калі карэспандэнты “КС” завіталі ў кабінет да настаўніцы пачатковых класаў Алены Міхайлаўны Шаблыка, яна разам з мамамі сваіх навучэнцаў А.В.Калбенковай і А.В.Шчурок займалася рамонтам. Вялікую дапамогу, выдзеліўшы сродкі на рамонт, аказалі спонсары : ЗП “Мун Лайт Эйч Эф Джэй Джэй” (дырэктар Джафар Уісам Шафік), УВП “Грэй Вулф” (дырэктар Сяргей Вітальевіч Кацуба), РДУП “Шыпяны-АСК” (дырэктар Мікалай Якаўлевіч Карась), індывідуальныя прадпрымальнікі Васілій Мікалаевіч Калека, Марына Казіміраўна Вайткевіч і Барыс Расціслававіч Драгун. Частка дзяцей працаўладкавана на лета ў РДУП “Шыпяны АСК”.

Канечне ж, прыхарошваюць і школьны коласаўскі музей. Тут прымаюць экскурсантаў нават і з замежжа, сюды неаднаразова прыязджаў сын Якуба Коласа Міхась.

ПУНКТ ДРУГІ. ЧАМУ Ў АЛЕСІНЕ “ШЫПЯНЫ АСК”?

Вёска Шыпяны ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных дакументах як маёнтак у Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. Вядомасць і развіццё шыпянская акруга атрымала ў 19 стагоддзі, калі яе ўладальнікамі сталі памешчыкі Манюшка. Іх старажытнаму роду належалі вялікія абшары на тэрыторыі сучасных Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў. У нашым раёне гэта вёскі Шыпяны, Алесіна, Верхмень, Туры, Студзёнка, Заброддзе, Дабараводка, Дуброва, Роткаўшчына. На жаль, Роткаўшчына была знішчана гітлераўцаммі, ды так і не адрадзілася. А некалі ж Роткаўшчына была ўладаннем Дамініка Манюшкі — дзядзькі знакамітага кампазітара і дырыжора Станіслава Манюшкі. Дамінік Манюшка быў чалавекам перадавых поглядаў, заснаваў агранамічную школу для мясцовых сялян.

Пазней тут было валоданне роду Ваньковічаў.

Будынкі дзевятнаццатага стагоддзя — дабротныя, з каменю і чырвонай цэглы — яшчэ і сёння служаць. У адным з іх размешчана кантора сельгаспрадпрыемства, у іншых — сталовая, клуб і інш.

Яшчэ ў чэрвені 1920 года выйшла пастанова Савета Народных Камісараў БССР аб стварэнні на базе маёнтка Ваньковічаў у вёсцы Шыпяны аднайменнага саўгаса. Тады тут працавала 17 чалавек, якія апрацоўвалі 105 гектараў пашы, 50 гектараў сенакосаў, мелі 25 гектараў лесу. У гаспадарцы мелася 12 коней, 3 каровы, 2 свінаматкі.

Менавіта з тых часоў захоўваецца назва сельгаспрадпрыемства “Шыпяны”. Праўда, сёння яна крыху трансфармавалася і гучыць як РДУП “Шыпяны-АСК”.  Сёння гэта — паспяховая сельскагаспадарчая арганізацыя пад кіраўніцтвам дырэктара Мікалая Якаўлевіча Карася, якая мае ў актыве шматлікія перамогі ў раённых і абласных конкурсах і спаборніцтвах. Больш за пяць тысяч гектараў апрацоўваюць мясцовыя сяляне. Нельга нават і параўноўваць забяспечанасць гаспадаркі на золку яе заснавання і зараз. А вось назву — захавалі.

ПУНКТЫ ДРУГІ, ТРЭЦІ, ЧАЦВЁРТЫ…

Карэспандэнты “КС” пабывалі на розных аб’ектах аграгарадка Алесіна. Пошта, амбулаторыя, сельскі Дом культуры, дзіцячы садок, лазня, сталовая… Усюды заўважаецца дагледжанасць, акуратнасць. Усе, з кім прыходзілася размаўляць, ганарацца сваёй Малой Радзімай. Так, загадчыца Дома культуры Ілона Юр’еўна Дастанка нарадзілася і вырасла ў Алесіне. Другі год працуе на ніве культуры, студэнтка-завочніца лінгвістычнага уеіверсітэта. Па заканчэнні прэстыжнай ВНУ пакідаць родны аграгарадок не збірецца. Падабаецца ёй праца ў клубе. Заўсёды тут кіпучая дзейнасць. Працуюць гурткі “Арт-школа”, сольных спеваў, “Юны лялечнік”, дзейнічае тэатр мініяцюр, праводзяцца тэматычныя дыскатэкі. Установа культуры забяспечана неабходнай тэхнікай і абсталяваннем. І наведвальнікі, і найлепшыя памагатыя для Ілоны Юр’еўны — яе юныя сябры. Гэта — Аня і Марына Яўсеевы, Станіслаў Салодкі, Лёша Кульбечка, Таня Блонская.

Зладжаны калектыў вузла паштовай сувязі “Алесіна” Смалявіцкага РВПС вось ужо пятнаццаць гадоў узначальвае Кацярына Аляксандраўна Чыстая. Пад яе кіраўніцтвам працуюць паштальёны Наталля Паўлаўна Цвілік, Жанна Валянцінаўна Ягорава, Наталля Мікалаеўна Разумовіч. Работы шмат — ВПС “Алесіна” абслугоўвае 452 двары ў шасці населеных пунктах. Ужо некалькі гадоў, як пошта прадастаўляе магчымасць доступу да сусветнай інтэрнет-сеткі. Асбліва гэтая паслуга запатрабавана ў летні час, калі шмат дачнікаў.

За першае паўгоддзе калектывам атрымана 31,9 мільёна рублёў выручкі пры плане ў 31,7 мільёна.

Алесінская амбулаторыя, абавязкі загадчыцы якой выконвае Таццяна Яўстратаўна Красніцкая, адна з самых новых і добра абсталяваных у раёне. Тут маецца аптэчны пункт, стаматалагічны, фізія-тэрапеўтычны і іншыя кабінеты, дзённы стацыянар. Будынак амбулаторыі быў здадзены ў эксплуатацыю 2 сакавіка 1998 года. Разлічаны на 100 наведванняў за змену. Сёння наведвальнікаў меней. Нават у зімні перыяд — 50 – 60 чалавек. Разам з тым, у зону абслугоўвання уваходзіць 23 вёскі з колькасцю насельніцтва 1985 чалавек. Некалькі разоў на тыдзень сюды наведваюцца тэрапеўт і педыятр.Добра ведаюць алесінцы участковую медыцынскую сястру Іну Уладзіміраўну Старынскую, якая заўсёды прыветная, чулая да чужога болю.

Завітаўшы ў сталоўку сельгаспрадпрыемства, мы пазнаёміліся з выдатным поварам Людмсілай Міхайлаўнай Толкач. Гэта ёй удзячныя механізатары, занятыя на жніве, за смачныя і сытныя абеды.

Вось такі ён, аграгарадок Алесіна. Сучасная, уладкаваная і прыстасаваная для годнага, нічым не горшага, а нават і лепшага, чым у горадзе жыцця, вёска.

З ТРЫЛОГІІ ЯКУБА КОЛАСА «НА РОСТАНЯХ»

… Лабановіч уважна акінуў яго вокам. Сяло расцягнулася ў адну доўгую лінію кіламетра на паўтара. На адным яго канцы, тут жа непадалёку, узнімаліся дзве школьныя будыніны, а насупраць, цераз вуліцу, яшчэ большы дом валаснога праўлення. Крыху ў баку ад яго стаяла простая, але досыць стройная цэркаўка ў густым вянку высокіх белых бяроз.

«А тут, напэўна, вясною прыгожа», — падумаў Лабановіч.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымках:

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Уважаемый посетитель, мы рады видеть Вас. Благодарим за проявленный интерес к нашему сайту. Очень надеемся что вам понравилась статья "Алесина, Верхмень, Шыпяны...". Заходите к нам еще, мы всегда будем рады видеть Вас!